Беніцкая сядзіба — сядзіба, якая існавала ў другой палове XVIII—XIX стст. ў в. Беніца (Маладзечанскі раён). Належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім. У комплекс уваходзілі гаспода, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад, ставы. Гаспода пабудаваная ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара К. Спампані.

Архітэктура thumb|300px|злева|Сядзіба Коцелаў на малюнку Н. Орды, 1875 Гаспода ўяўляе сабой драўляны аднапавярховы Н-падобны будынак на высокім падмурку. Вертыкальна ашаляваныя сцены былі прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі. Галоўны і дваравыя фасады вылучаліся порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокі вальмавы дах быў крыты гонтам. Бакавыя крылы вылучаліся асобнымі ўваходамі з ганкамі, мураванымі з камянёў. Планіроўка сярэдняй часткі будынку мела анфіладны характар (зала баляў, гасцёўня, сталоўка і інш.). Інтэр'еры пакояў былі багата аздобленыя (фігурны паркет, філёнгавыя сцены, лепка). Сцены ўпрыгожвалі шматлікія карціны, абразы, гравюры. У бакавых крылах знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні, інтэр'еры якіх былі больш сціплыя. Гаспода размяшчалася ў невялікім парку.

З ліку гаспадарчых пабудоў вызначаўся драўляны лямус, у стылі якога спалучаліся рысы класіцызму і народнага дойлідства (архітэктар Спампані).

Літаратура Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск, 1993

Спасылкі

Катэгорыя:Беніца Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Коцелы Катэгорыя:Абрамовічы герба «Ястрабец» Катэгорыя:Швыкоўскія Катэгорыя:1781 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1781 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Славутасці Маладзечанскага раёна