Дзяўчынка — чалавек жаночага полу ва ўзросце ад нараджэння да дасягнення паўналецця, калі дзяўчынка становіцца жанчынай. Тэрмін таксама можа выкарыстоўвацца для абазначэння маладой жанчыны. Дэмаграфія З XVIII стагоддзя суадносіны палоў усталяваліся на ўзроўні 1050 хлопчыкаў на кожную 1000 народжаных дзяўчынак. У некаторых традыцыйных культурах Азіі і Афрыкі не вітаюцца з-за звычаю даваць ім пры замужжы пасаг. У пачатку XXI стагоддзя суадносіны хлопчыкаў да дзяўчынак да 10 гадоў складала прыкладна 104 да 100in-gender.com, The Odds of Having a Boy or a Girl , retrieved 8 January 2009.

Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах устанавіў, што «пачатковая адукацыя стане абавязковай і даступнай для ўсіх», аднак у некаторых краінах у дзяўчынак менш магчымасць паступіць у пачатковую ці сярэднюю школы ў параўнанні з хлопчыкамі (70 % і 74 % супраць 59 % і 65 %). Многімі дзяржавамі былі прыняты «Мэты развіцця тысячагоддзя», і дзякуючы ім, пачынаючы з 1990 года, гэты разрыў павінен быў скараціцца.The State of the World’s Children 2004 — Girls, Education and Development , UNICEF, 2004

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяцінства Катэгорыя:Жанчыны