Філі́т (ад — ліст) — сланцаватая метамарфічная горная парода, пераходная ад гліністага (аспіднага) сланца да слюдзянога.
Філіт складаецца з тонкіх пласцінак або лускавінак серыцыту і хларыту з уключэннямі гліністых часцінак, крышталёў і зерняў кварцу, біятыту, графіту, кальцыту, даламіту, магнетыту, пірыту і інш. Мае дробназярністую цвёрдую структуру. Колер ад светла-шэрага да чорнага. Характэрны шаўкавісты бляск на паверхнях сланцаватасці (у адрозненне ад гліністых сланцаў)Филлит // Энцыклапедыя Кругасвет і здольнасць расколвацца на тонкія пласцінкі. Шчыльнасць 2,75—2,77 г/см².
Паходжанне і радовішчы Філіт утвараецца пры рэгіянальным метамарфізме пясчана-гліністых асадкавых парод, туфаў, туфітаў і туфагенных парод ва ўмовах зеленасланцавай фацыі. Філіты шырока распаўсюджаны ў многіх рэгіёнах. Характэрны верхняй частцы старажытных дакембрыйскіх платформ і краявых зон складкавых горных абласцей.
Радовішчы ў Францыі (Брэтань, Ардэны), Англіі (крафства Дэваншыр), Германіі, Польшчы, Чэхіі (Судэты), ЗША, Расіі (Усходняя Сібір) і інш.
Са з'явай пірытызацыі філітаў (наяўнасць рассеяных уключэнняў пірыту) звязаная іх залатаноснасць і наяўнасць вялікіх і багатых россыпаў, з якіх дабываецца значная колькасць золата (басейны рэк Віцім і Алдан)Филлит: описание и изображения горной породы // Экологический центр "Экосистема"™.
Сінонімы Дробназярністы слюдзяны сланец, мікракрышталічны сланец, слюдзяны шыферны сланец, крышталічны шыферны сланец.
Выкарыстанне Феліты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сланцавай мукі. Некаторыя з філітаў выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве ў якасці дахавага матэрыялу.
Літаратура
Спасылкі Филлит // Энцыклапедыя Кругасвет Филлит: описание и изображения горной породы // Экологический центр "Экосистема"™
Катэгорыя:Метамарфічныя горныя пароды Катэгорыя:Дахавыя матэрыялы