Нерато́ўка — рака ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Гідраграфія Даўжыня ракі 33,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 183 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Даліна невыразная, шырынёй 1,5—3 км. Вышыня схілаў даліны 3—6 м. У нізоўі пойма двухбаковая, шырынёй 1—2 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 10—12 м, у ніжнім 6—7 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—1,2 м.
На рацэ На рацэ гарадскі пасёлак Акцябрскі. Каля вусця ракі, на правым беразе знаходзіцца Акцябрскі заказнік.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Акцябрскага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы