Чанга́р, або Чангарскі паўвостраў () — паўвостраў у паўночнай частцы заліва Сіваш — Азоўскага мора. Адміністрацыйна належыць да Гэнічэскага раёна Херсонскай вобласці.

Геаграфія Разам з паўвостравам Цюп-Джанкой, што падыходзіць да яго з боку Крыма, падзяляе Сіваш на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Чангар злучаны шматлікімі мастамі і насыпанымі дамбамі з Крымскім паўвостравам.

На паўвостраве ёсць вёска з такой самай назвай — Чангар.

Гісторыя Чангарскі паўвостраў, разам з Перакопскім перашыйкам і Арабацкай стрэлкай, з’яўляецца месцам, што злучае Крымскі паўвостраў з матэрыком. Раней гэта надавала яму вялікае стратэгічнае значэнне. Так, падчас Савецка-ўкраінскай і Другой сусветнай войнаў у раёне Чангара адбываліся значныя баявыя дзеянні.Основні директиви і телеграми М. В. Фрунзэ, що відносяться до періоду штурму Перекопу і ЧонгаруОборона Кримського півострова Акрамя таго, у 1919—1920 гг. войскамі генерала Урангеля, пад кіраўніцтвам французскіх інжынераў, на прылеглых да Чангара, Цюп-Джанкойскім і Таганаскім паўастравах Крыма былі збудаваны Чангарскія ўмацаванні.

Паводле інфармацыі СМІВООРУЖЕННЫЕ ЛЮДИ ВОШЛИ НА ТЕРРИТОРИЮ ГОРОДКА ЧОНГАР В ХЕРСОНСКОЙ ОБЛАСТИ, падчас Крымскага крызісу пост ДАІ каля вёскі Чангар і тэрыторыя Чангарскага паўвострава 27 лютага 2014 года былі заняты крымскім «Беркутам» і расійскімі войскаміПост «Чонгар» контролирует крымский «Беркут» подчиненный Януковичу (видео) «Новый Визит» (Геническ), 27.02.2014. У палях каля вёскі яны выставілі ваенную тэхніку, замінавалі тэрыторыю, паставілі таблічкі аб мінах.

26 снежня 2014 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваім твітэры паведаміў, што паўвостраў Чангар знаходзіцца цалкам пад кантролем Украіны.Порошенко заявил о переходе Чонгара под украинский контроль

Спасылкі

Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавіта Катэгорыя:Паўвостравы Украіны Катэгорыя:Азоўскае мора Катэгорыя:Геаграфія Херсонскай вобласці