Няслаўка, Неслаўка, Несла — рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Пціч.

Назва На думку У. Тапарова, гідранімічны аналаг назвы Няслаўка — назва ракі Несла (левы прыток Прыпяці) і назва прыпяцкай ракі Неслуха. Верагодна, з балц. Лер-Сплавінскі тлумачыць як слав. *ne-slov- < *k'leu-В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199..

Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя.

Корань *Nes- таксама ў назвах Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282. (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198..

Гідраграфія Даўжыня ракі 20Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» км. Плошча вадазбору 110 км². Пачынаецца за 1,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Ніўнае Акцябрскага раёна, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Хвойня Петрыкаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Акцябрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы