Герб Льво́ва — афіцыйны сімвал горада Львоў, найбуйнейшага горада заходняй Украіны і адміністрацыйнага цэнтра Львоўскай вобласці.
Апісанне
Афіцыйнае апісанне герба і вялікага герба ў Статуце Львова:
Гісторыя
Упершыню выява льва сустракаецца на пячатцы галіцка-валынскіх князёў Андрэя II і Льва ІІ, якія называлі сябе кіраўнікамі ўсёй Русі, Галіча і Уладзіміра. Мяркуецца, што леў быў знакам дынастыі Раманавічаў, аднак з першай паловы XIV ст. ён адназначна становіцца тэрытарыяльным гербам Галіцка-Валынскай дзяржавы, адміністрацыйным цэнтрам якой быў Львоў.
Найстарэйшая вядомая гарадская пячатка прымацаваная да пергаментнай граматы Львоўскага магістрата 1359 года. На ёй намаляваны леў, які крочыць у адкрытай гарадской браме з трыма зубчастымі вежамі і байніцамі. Малюнак аб’яднала сімвал назвы (тоесны з імем сына заснавальніка, Льва I Данілавіча) і старадаўнюю эмблему княства. У 1526 годзе польскі кароль Жыгімонт II Аўгуст фармальна зацвердзіў гэты герб.
Аляксандр Гваньіні ў «Апісанні Сарматыі Еўрапейскай» (1585) памылкова адзначае, што гербам Львова быў каранаваны чорны леў на залатым полі — герб самога князя Льва, заснавальніка горада Гваньіні, Аляксандр. Хроніка еўрапейскай Сарматыі / Навук. і зав. Юрыя Мицика. — Кіеў: Кіева-Магілянская акадэмія, 2007. — С. 412..
Пасля аўдыенцыі львоўскага арцыбіскупа Салікоўскага ў Папы Сікста V ў 1586 годзе, горад атрымаў права карыстацца папскім гербам — львом, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх тры пагорка і васьміпрамянёвую зорку. Хоць на гарадскіх пячатках і ў далейшым выкарыстоўваўся старажытны гарадскі знак, а на некаторых з іх змяшчаліся абодва варыянты.
6 лістапада 1789 года імператар Іосіф ІІ зацвердзіў герб Львова, у якім «папскі» леў стаяў у гарадской браме з трыма вежамі.
Савецкі герб зацверджаны 15 ліпеня 1967 года. У сінім шчыце чырвоныя адкрытыя гарадскія вароты з трыма вежамі, у арцы стаіць залаты леў, павернуты направа. На цэнтральнай вежы варот — залатыя серп і молат. Аўтары — І. Картушенко, С. Кецала, Л. Лявіцкі, Э. Місько і Я. Навакоўскі.
5 ліпеня 1990 года сесія Львоўскага гарадскога савета зацвердзіла сучасны герб Львова: у сінім полі залатыя каменныя вароты з трыма вежамі, сярэдняя з якіх вышэй бакавых, у праёме варот крочыць у правы геральдычны бок залаты леў. Таксама былі зацверджаныя вялікі герб і харугва (сцяг) Львова. Сімвалы распрацавалі па матывах старога герба А. Грачыла, В. Турэцкі, І. Турэцкі і І. Сварнік.
Зноскі
Літаратура
Гречило А. Герб Львова: генеза, традиції, відродження // Історія Львова. — Т. 1 (1256—1772). — Львів, 2006. — С. 38-44. Гречило А. Печатки міста Львова XIV—XVIII ст. — Львів, 2010. — 24 с. (ISBN 978-966-02-5837-2)
Спасылкі
Гербы гарадоў Украіны
Катэгорыя:Львоў Катэгорыя:Гербы гарадоў Львоўскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Львова