Кра́сны замак — колішні замак, які існаваў на беразе Павульскага возера (Ушацкі раён Віцебскай вобласці Беларусі) у 1563—1579 гадах.
Гісторыя Быў пабудаваны з дрэва і каменю. Вядомы паводле гравюры С. Пахалавецкага 1579 года. Трохвугольная ў плане крэпасць з вежамі па вуглах (две чацверыковыя з двухсхільнымі дахамі, адна васьмерыковая з шатровым) і прамавугольнай у плане брамай, была накрытая двухсхільным дахам, абкружаная вадзяным ровам з мостам. Абарончыя сцены мелі ў верхніх частках баявыя галерэі з абламамі і байніцамі. На дзядзінцы размяшчаліся аднапавярховыя жылыя дамы.
Літаратура
— С. 463.
Катэгорыя:Славутасці Ушацкага раёна Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:З’явіліся ў 1563 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1579 годзе