Ната́лка Харытаню́к (сапраўднае імя Ната́лля Мікала́еўна Харытаню́к; нар. , Брэст) — беларуская пісьменніца і перакладчыца.

Біяграфія Нарадзілася 24 жніўня 1984 года ў Брэсце. Скончыла факультэт замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2006 годзе. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Была членам Беларускага ПЭН-цэнтра. У 2019 годзе выйшла з арганізацыі.

З лета 2021 году эмігравала з сынам у Батумі. Вясной 2023 году разам з камандай энтузіястаў запусьціла ўнікальны відэакурс урокаў ангельскай мовы для беларускамоўных дзетак «English з Наталкай»«Мы не чуем галасы з Беларусі». Наталка Харытанюк пра беларушчыну ў выгнанні, новыя кнігі і масты, якія перакінуцца ў Беларусь.

Творчасць Дэбютавала апавяданнем «Фурманка святога Міколы» ў 2005 годзе ў газеце «Наша Ніва». Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE» і «Паміж», а таксама ў літаратурных зборніках «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю», «Пакахай мяне, калі ласка» і «In vino veritas».

Бібліяграфія «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» (Логвінаў, 2010) — кніга апавяданняў. «Смерць лесбіянкі» (Логвінаў, 2013) — раман. «Казкі старога Адамкова» (Логвінаў, 2018) — дзіцячая кніга. «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» (Kolegium Europy Wschodniej, 2021) — дзіцячая кніга. «Каляды 1992», (выдавецтва Gutenberg Publisher, 2025)Адкрыты перадзаказ дзіцячай навінкі пра Каляды

Узнагароды 2010 — Лаўрэатка прэміі «Дэбют» за кнігу апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката». 2013 — Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за раман «Смерць лесбіянкі». 2023 — Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за кнігу «Казка пра тое, як Сьвятога Міколу забаранялі»Журы абвясьціла доўгі сьпіс Прэміі Гедройця 2024 — Лонг-ліст Прэміі Цёткі за раман «Казка пра тое, як Сьвятога Міколу забаранялі»Абвешчаны сьпіс прэтэндэнтаў на Прэмію Цёткі ў літаратурнай намінацыі.

Сям’я Выхоўвае сына Багдана (нар. у 2012 годзе).

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі XIX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся 24 жніўня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсце Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ