Аляксандр Міхайлавіч Лукашук (нар. , Брэст) — беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык.

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1977). Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990—1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1993 года на Радыё Свабода, з 1999 — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода. У 2004—2005 гадах дырэктар Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007—2008 — выканавец абавязкаў галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа. Стыпендыят Гуверскага інстытута (Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфорнія, 2000).

Дзейнасць Адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі». У 1990—1995 гадах — член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання па правах ахвяр палітычных рэпрэсій.

Аўтар даследаванняў гісторыі XX стагоддзя, у тым ліку кніг «Здзек» (1988), «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), «След матылька: Освальд у Менску» (2011), «Зкімбы-зымбы» (2013).

Прызнанне Шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2011 год з кнігай «След матылька: Освальд у Менску». Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2013 год з кнігай «Зкімбы-зымбы». Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2018 за стварэнне кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька: Освальд у Менску». Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100. Шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2025 год з кнігай «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі