Кранаг () — назва, якая выкарыстоўваецца ў Шатландыі і Ірландыі для штучнага ці натуральнага вострава, які выкарыстоўваецца як месца для жыцця. З берага на кранаг можна было патрапіць па каменным ці драўляным мосце. Між тым, слядоў гэтых пабудоў да нас дайшло вельмі мала.
Назва паходзіць ад , што азначае «дрэва»Stonepages і адносіцца таксама да драўляных платформаў, збудаваных на мелкаводдзі ў мясцовых азёрах, галоўным чынам у эпоху неаліту.
Відаць, найбольш старажытным кранагам з'яўляецца астравок Eilean Domhnuill на Норт-Уісце — ён быў збудаваны ў перыяд неаліту, каля 3800-3200 гг. да н.э. Кранагі часта будаваліся ў эпоху жалезнага веку аж да надыходу Сярэднявечча, гэта значыць тады ж, калі будаваліся брохі і дуны.
Найбольш высокая канцэнтрацыя кранагаў у Шатландыі выяўлена ў рэгіёне Дамфрыс і Галаўэй. Таксама вялікая колькасць кранагаў знойдзена на Шатландскім высакагор'і і ў Ірландыі.
У наш час рэканструяваныя кранагі можна пабачыць на шатландскім возеры Лох-Тэй і ў Крагаўнавене ў Ірландыі.
Пры раскопках археалагічнага помніка ў Ліснакрагеры (Lisnacrogher) (графства Антрым, Ірландыя), адкрытага ў XIX стагоддзі, знойдзена вялікая колькасць матэрыялаў латэнскай культуры, у прыватнасці, ножны для мячоў, тыповыя для кельцкага мастацтва.
Спасылкі The Scottish Crannog Centre Définition d’un crannog Crannog de Loch Midgale Royal Commission on the Ancient and Historical Monuments of Scotland Base de données des sites archéologiques d'Écosse, incluant des crannogs Crannog de Craggaunowen
Катэгорыя:Дагістарычныя Брытанскія астравы Катэгорыя:Гісторыя Шатландыі Катэгорыя:Гісторыя Ірландыі Катэгорыя:Архітэктурна значныя будовы Катэгорыя:Неаліт Еўропы Катэгорыя:Кельцкая архітэктура Катэгорыя:Штучныя астравы