Columba junoniae — птушка сямейства галубіныя. Эндэмік Канарскіх астравоў, астравоў Пальма, Тэнэрыфэ і Гамера.

Апісанне

Columba junoniae даўжынёй 38 см. Апярэнне пераважна чырвона-карычневага колеру. Галава і шыя, а таксама хвост светла-шэрай афарбоўкі. Характэрнай прыкметай з'яўляецца шырокая і светлая аблямоўка хваста.

Месцапражыванне Асноўным месцам пражывання з'яўляюцца лаўравыя лясы.

Размнажэнне Гняздуецца на дрэвах, адкладаючы адзінае крэмава-белае яйка. Птушаня вылупляецца праз 18-19 дзён.

Папуляцыя Папуляцыя налічвае ад 1000 да 2000 птушак.

Катэгорыя:Галубы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1916 годзе Катэгорыя:Птушкі Еўропы Катэгорыя:Эндэмікі Канарскіх астравоў