Варні С. 80. або ВорніВольга Гарбачова. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канапланік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., іл. ISBN 985-6599-64-4.Аркадзь Куляшоў. Хамуціус:Паэма // «Полымя». — 1975. — № 9. — С. 73—101.Г. Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1—2 (20—21), снежань 2004, таксама Варней (, ) — горад у Цельшаўскім раёне Літвы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтр Варняйскай сянюніі.

Размешчаны за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цельшы (на лініі Шаўлі — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя У XIV стагоддзі на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі (). У 1320 і 1389 годзе жамойты разбілі пад Меднікамі войска крыжакоў.

Заснаванне паселішча пад назвай Варні (ст.-бел. Ворни) датуецца XV стагоддзем (узніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі). У 1416 годзе тут збудавалі касцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа. У 1417 годзе Меднікі атрымалі гарадскія правы, у паселішчы збудавалі кафедральны касцёл Жамойцкай дыяцэзіі.

У XVI стагоддзі за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адзін горад, замацавалася назва Варні. З 1623 года дзейнічала Варніская духоўная семінарыя. 14 сакавіка 1635 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Насельніцтва

Славутасці У горадзе стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.

Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1691) Касцёл Св. Аляксандра (XIV ст.) Духоўная семінарыя (XVIII ст.) Сядзіба жамойцкіх біскупаў.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі