Рэ́тава С. 80. або Рэ́таў С. 34., таксама Рыета́вас (, ) — горад на захадзе Літвы, на рацэ Юра. Адміністрацыйны цэнтр Рэтаўскага самакіравання Цельшаўскага павета. Рэтава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя

Упершыню згаданы пад 1253 годам як цэнтр адной з зямель у Жамойці.

З канца XVI да XVIII стагоддзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагоддзі Рэтава было прададзена Тадэвушу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтава атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Рэтава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

У час паўстання 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адкрылі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабу сельскагаспадарчых машын, адбываліся сельскагаспадарчыя выстаўкі. У 1875 годзе ў Рэтаве была адкрыта мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая на Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.

Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бяздзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. З 1918 года Рэтава ў складзе незалежнай Літвы, з 1940 года ў Літоўскай ССР.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Рэтаве была адкрыта сельскагаспадарчая школа.

З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.

Насельніцтва

Славутасці Музей гісторыі і культуры роду Агінскіх Страчаная спадчына Палац Агінскіх

Крыніцы

Літаратура Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с. Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:Агінскія