Грабаве́ц (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы.

Гісторыя Вядомы з 1577 года як сяло. У 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета, карчма.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вёска вызвалена воінамі 193-й стралковай дывізіі.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Насельніцтва 43 двары, 194 жыхары (1897) 5 двароў, 344 жыхары (1909) 43 двары, 222 жыхары (1921) 389 жыхароў (1939) 224 жыхары (1959) 22 двары, 36 жыхароў (1998) 13 гаспадарак, 28 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна