Другі сезон курсаў распачаўся 8 верасня 2014 года. Апошнія заняткі сезона прайшлі 1 чэрвеня.

Заняткі № 1 Адбыліся 8 верасня 2014 года Мова нанова: 500-годдзе Бітвы пад Воршай! артыкул на сайце budzma.by. Тэма: «Войска». На першыя заняткі ў новым навучальным сезоне прыйшло больш за 350 чалавек. Агульнаю тэмаю стала 500-годдзе Бітвы пад Воршай. Адкрыў заняткі Уладзімір Арлоў МОВА НАНОВА: Нашчадкі пераможцаў зьбіраюцца тут! артыкул на сайце svaboda.org, які распавёў гісторыю Бітвы пад Воршай, а таксама прэзентаваў кнігу «Сцягі Оршы» Глеб Лабадзенка: Хопіць казаць, што мы сялянская нацыя артыкул на сайце charter97.org Анатоля Грыцкевіча, да якой Арлоў напісаў прадмову. Гасцей прывітала сваячка Анатоля Грыцкевіча, спадарыня Аляксандра, якая прачытала некалькі вершаў. Госць з Лондана Вальдэмар Калінін, які пераклаў Біблію на цыганскую мову, прывітаў студэнтаў і выказаў шчырае захапленне іх імкненнем да беларушчыны. У раздзеле «Практыка мовы» была разабрана тэма моўных асацыяцый. Потым рыцары клуба «Гівойт» правялі рыцарскі бой. А пад канец для слухачоў курсаў выступіў гурт «Стары Ольса».

Заняткі № 2 Адбыліся 15 верасня 2014 года . Тэма: «Гатэль». Заняткі ў гэты вечар сабралі каля 180 чалавек. Прадстаўнік кампаніі velcom перадаў курсам падарунак — 500 планшэтаў («дошак з прышчэпкамі») для студэнтаў «Мовы Нановы» ва ўсіх гарадах Беларусі. У «Тэорыі і практыцы мовы» было разгледжана пытанне, як вымаўляць дакладны і прыблізны час. Слухачы разгледзелі слоўнік па тэме «Гатэль», а таксама цікавінкі — пра «Еўропу», «Пырыж», «Берлін» ды іншыя менскія старадаўнія гатэлі. У госці прыйшоў Ігар Ліштван. Той самы «беларускамоўны касір у МакДональдсе», які сваім прыкладам натхняе і падштурхоўвае размаўляць па-беларуску! «Дзякуй за мову, пацан!» артыкул на сайце generation.by Таксама прыехалі з Іркуцка — Алег Рудакоў Алег Рудакоў: Мова і нацыянальны строй - галоўныя чыньнікі ідэнтыфікацыі беларусаў артыкул на сайце charter97.org і Вольга Галанава — і апавядалі, і спявалі. Прычым, калі Алег нарадзіўся і хадзіў у школу ў Беларусі, то Вольга — сібірачка ў трэцім пакаленні. Пад канец Пятро Клюеў — гатэльер і музыка — распавёў, як у ягоным хостале жылі рыцары, карацісты і гномы. А пасля выканаў некалькі песень.

Заняткі № 3 Адбыліся 22 верасня 2014 года. Тэма: «Мастацтва». Заняткі «Мастацтва» сабралі больш за 220 чалавек. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ў той вечар распавёў пра мастакоў, якіх шырока не ведаюць у цяперашнім грамадстве, але якімі беларусы могуць напраўду ганарыцца. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца распавёў пра сучасныя тэндэнцыі ў беларскім мастацтве — і іх сувязь з перадавымі еўрапейскімі трэндамі. Захавальнік калекцыі Беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Зміцер Моніч расказаў пра скарбы нашага мастацтва, якія захоўваюцца ў музеі. А таксама пра тое, якая карціна мастацкага музея вядомая на цэлы свет — партрэт Марка Шагала пэндзля ягонага настаўніка Юдаля Пэна. У граматычнай частцы была разабрана тэма «Падаўжэнне зычных». Студэнты папрактыкаваліся падаўжаць іх правільна. Музычны госцям заняткаў быў — гурт «Рэха» на чале з Андрусём Такіндангам.

Заняткі № 4 Адбыліся 29 верасня 2014 года. Тэма: «Эканоміка».Мова Нанова: Эканоміка (фота) артыкул на сайце budzma.by Заняткі сабралі больш за 200 чалавек. Эканаміст Аляксандр Чубрык распавёў, чаму для яго такая важная беларуская мова. А таксама падрабязна патлумачыў найбольш ужываныя эканамічныя тэрміны, якія могуць сустрэцца звычайнаму чалавеку. У «Тэорыі і практыцы мовы» Алеся Літвіноўская расказала пра безэквівалентную лексіку, а потым была практыка: адгадаць значэнні рэдкіх беларускіх словаў. У госці прыйшоў — адзін з самых тытулаваных баскетбалістаў краіны Аляксандр Куль. На цяперашні момант — дырэктар па эканамічным развіцці і маркетынгу клуба «Цмокі-Мінск». Пад канец Раман Арлоў і Кацярына выканалі найлепшыя песні праекта «У нескладовае».

Заняткі № 5 Адбыліся 6 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Рэклама». Заняткі сабралі больш за 230 чалавек. Напачатку ўрачыста была ўручаная першая партыя студэнцкіх білетаў, якія даюць права больш, чым на 50 зніжак. На занятках выступіў кіраўнік крамы Imbryk.by Алесь Мазанік, яік даў найбольшую зніжку са спіса — 25! Студэнтка медычнага ўніверсітэта Алена Дзянішчыц распавяла пра свой нялёгкі шлях да атрымання студэнцкага білета па-беларуску. Дырэктарка агенцыі Fabula агенцыя Fabula Вольга Кашкан распавяла, чаму нашыя фірмы так неахвотна звяртаюцца да беларускіх брэндаў і рэкламных канцэпцый — і прывяла адваротныя прыклады, калі гэта спрацавала вельмі ўдала. Каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі» Ніна Шыдлоўская расказала пра фестываль беларускай рэкламы і камунікацыі «Аднак», а бізнесовец Зміцер Падсадчык — пра тое, чаму беларусы гугляць «диван», а не «канапу». Пад канец слухачоў чакаў Спеўны сход суполка Спеўны сход ад Сяржука Доўгушава.

Заняткі № 6 Адбыліся 13 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Жывёльны свет».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў “Жывёльны свет” (+ канцэрт AKUTE) артыкул на сайце budzma.by Заняткі сабралі каля 260 чалавек. У граматычнай частцы адбылася размова пра вясёлыя рэчы — гукаперайманне. Як брэша беларускі сабака? Што кажа кот? А жаба? А конь?.. Потым разам з слухачамі быў разобран слоўнік «Жывёльны свет». У госці прыйшоў — фатограф Сяргей Плыткевіч, які паказаў шмат фотаздымкаў жывёл і распавёў пра сваі кнігі. У практычным заданні студэнты пісалі вершы пра жывёл на зададзены радок. Пад канец беларускі гурт Akute праспяваў сваі песні.

Заняткі № 7 Адбыліся 20 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Народны строй».фота артыкул на сайце budzma.by Заняткі сабралі каля 270 чалавек. У граматычнай частцы ў гэты вечар студэнты разгледзелі няпэўныя займеннікі і прыслоўі. Слоўнік па тэме прадставіла выдатная знаўца народнага строю Наста Глушко, а дапамог яго скласці Аляксей Глушко. Пасля адбылася дыскусія на тэму, наколькі сучасна і модна надзяваць рэчы з арнаментам у паўсядзённым жыцці А на заканчэнне студэнты атрымалі канцэрт ад ТрыА Алеся Лася.

Заняткі № 8 Адбыліся 27 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Мова». Заняткі сабралі каля 265 чалавек. Напачатку Аляксей Шэін запрасіў усіх на свае курсы беларускай мовы «Моваведа» Курсы Моваведа facebook.com, якія адбываюцца па чацвяргах а 19.00. У граматычнай частцы прайшло абмяркоўванне пра «Варыянтнасць і норму ў беларускай мове».ГРАМАТЫКА Можна так, а можна так (+ВІДЭА) movananova.by Быў разгледжаны слоўнік «Мова» — збольшага знаёмы слухачам са школы. Госці — паэт ды перакладнік Андрэй Хадановіч і баксёр Віталь Гуркоў. Музычным госцем быў — гурт KRIWI!

Заняткі № 9 Адбыліся 3 лістапада 2014 года. Тэма: «Музей».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў “Музей” movananova.by Заняткі сабралі каля 220 чалавек. Якраз на дзень заняткаў прыпаў дзень народзінаў Якуба Коласа. Прысутныя пабачылі колькі дзясяткаў рэдкіх здымкаў паэта ў суправаджэнні каментароў старэйшай навуковай супрацоўніцы музея Якуба Коласа ў Мінску Наталлі Адамовіч. Яшчэ ў госці на заняткі ў той вечар прыйшоў — заснавальнік першага ў краіне музея беларускай шляхты ў Падароску Павел Бераговіч. Пад канец выступіў гурт ZnaROCK.

Заняткі № 10 Адбыліся 10 лістапада 2014 года. Тэма: «Якуб Колас».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў, прысвечаных Якубу Коласу movananova.by Гэты вечар быў прысвечаны Якубу Коласу. Яго сын — Міхась Міцкевіч распавёў шмат чаго цікавага пра пісьменніка і паказаў рэдкія фотаздымкі.Сын Якуба Коласа посетил языковые курсы «Мова нанова» belaruspartisan.org Дапоўніла размову — унучка пісьменніка Марыя Міцкевіч. Пад канец Паліна Рэспубліка Паліна Рэспубліка праспявала свае песні.

Заняткі № 11 Адбыліся 17 лістапада 2014 года. Тэма: «У краме».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў “У краме” movananova.by Заняткі сабралі каля 230 чалавек. На занятках студэнты мелі тэст на 30 пытанняў па пройдзеным у гэтым сезоне матэрыяле. Таксама студэнты адказвалі пісьмова на два пытанні — «Што даюць вам курсы?» і «Што вы прапануеце палепшыць, каго запрасіць, якія тэмы ўзяць?» Госцем заняткаў быў — студэнт курсаў Дзмітрый Алейнік які мае незвычайнае хобі — здымае беларускія помнікі архітэктуры пры дапамозе квадракоптэра.Касцёл Св. Веранікі і кляштар бэрнардынаў youtube.com Музычным госцем заняткаў быў — гарадзенскі гурт «Людзі на балоце».

Заняткі № 12 Адбыліся 24 лістапада 2014 года.Мова нанова: асаблівасці і тонкасці экалогіі па-беларуску greenbelarus.info Тэма: «Экалогія».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў “Экалогія” movananova.by Заняткі сабралі каля 215 чалавек. Напачатку быў госць — беларускамоўны бармэн са «Штоле» Сяргей Сачыўка. Ён падзяліўся досведам, як паўгода таму вырашыў з усімі размаўляць па-беларуску. Выкладнік Мова Нанова-Віцебск Сяржук Маркаў распавёў, як праходзяць курсы ў паўночнай сталіцы. Госць ад «Зялёнай Сеткі» Кацярына Ганчарова прадставіла слоўнік і справакавала дыскусію на тэму, як зрабіць нашае жыццё больш экалагічным. Пад канец праспяваў гурт Navi.

Заняткі № 13 Адбыліся 1 снежня 2014 года. Тэма: «Дзеткі» ВІДЭА Поўны запіс заняткаў “Дзеці” (+ канцэрт Мутнае Вока) movananova.by. Заняткі сабралі каля 230 чалавек. Госці на занятках былі — беларускамоўныя мамы з дзецьмі. Алена Церашкова — мама чатырох дзетак, выкладчыца курсаў Мова Нанова Дзеткам Курсы мова нанова дзеткам facebook.com. Паліна Грынчанка — мама двух дзетак, якіх гадуе таксама па-беларуску. У граматыцы студэнты мелі размову пра канчаткі дзеясловаў. Таксама адбылася прэзентацыя праекта Кнігі Дзеткам. Музычным госцем быў гурт «Мутнаевока».

Заняткі № 14 Адбыліся 8 снежня 2014 года. Тэма: «Паэзія».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў 8.12.2014 у Менску movananova.by Заняткі сабралі каля 200 чалавек. Слухачы прыгадалі Максіма Багдановіча — дзень народзінаў якога адзначаецца 9 снежня. У граматычнай частцы студэнты вывучалі правапіс складаных словаў. Госці заняткаў — Марыя Мартысевіч і Усевалад Сцебурака — чыталі свае вершы і апавядалі розныя паэтычныя цікавінкі. Потым было творчае заданне — напісаць трыялет.ТВОРЧАЕ ЗАДАННЕ Напісаць трыялет movananova.by Музычным госцем быў — Сяргей Башлыкевіч (Leibonik).

Заняткі № 15 Адбыліся 15 снежня 2014 года. Тэма: «Здаровае Харчаванне».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў “Здаровае харчаванне” (+ выступ Сяргея Доўгушава) movananova.by Напачатку Алеся Літвіноўская распавяла пра ступені параўнання прыслоўяў. Потым кандыдат медычных навук Андрэй Белавешкін разабраў слоўнік па тэме і расказаў як правільна харчавацца. Пад канец адбыўся спеўны сход пад кіраўніцтвам Сяргея Доўгушава (Vuraj).

Заняткі № 16 Адбыліся 21 снежня 2014 года. Тэма: «Каляды».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Каляды» movananova.by Напачатку заняткаў Глеб Лабадзенка распавёў пра планы на наступны год, а таксама прачытаў адказы людзей на пытанне «Што мне даюць курсы Мова Нанова». Потым Наста Глушко і СЭТ пакалядавалі для слухачоў курсаў. Далей Алеся Літвіноўская расказала пра статыстыку курсаў. Пад канец выступіў Зміцер Вайцюшкевіч.

Заняткі № 17 Адбыліся 12 студзеня 2015 года. Тэма: «Зіма».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў “Зіма” movananova.by Напачатку заняткаў адбылося ўручэнне прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», якую атрымалі курсы. Граматычнай тэмай у гэты раз была — «Словы-паразіты». Таксама быў разобран слоўнік «зіма». Глеб Лабадзенка казаў словы па расійску, а Віктар Шалкевіч перакладаў іх на беларускую мову. Пасля для студэнтаў было творчае заданне — перакласці і выканаць песню «В лесу роділась ёлочка». Пад канец бард Віктар Шалкевіч праспяваў свае песні.

Заняткі № 18 Адбыліся 19 студзеня 2015 года. Тэма: «Бізнес».ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Бізнес» movananova.by Напачатку быў прагледжаны невялічкі кліп Андруся Такіндага – мова. Алеся Літвіноўская расказала слухачам пра адмоўныя займенікі і прыслоўі, а Глеб Лабадзенка разам з двума студэнтамі разабраў слоўнік па тэме «Бізнес». Далей госці – Ірына Валадзько (генеральны дырэктар А-100) і Павел Ганчар (начальнік аддзела па развіццю фіксаванай сувязі ў кампаніі velcom) расказалі пра сваю працу і адказалі на пытанні слухачоў. Пад канец выступіў гурт Trubetskoy.Trubetskoy прэзентаваў новую песню на верш Максіма Багдановіча budzma.by