Эва Бажэна Копач (; , , Польшча) — польскі палітык.

Біяграфія

Урач па адукацыі, працавала педыятрам і ўрачом агульнай практыкі. З 2007 па 2011 гады займала пасаду міністра аховы здароўя. Была дэпутатам парламента чатырох скліканняў, з 2011 года — спікерам сейма Польшчы. У «Грамадзянскай платформе» з 2001 года, у снежні 2013-га была абрана першым намеснікам старшыні кіруючай партыі.

15 верасня 2014 прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прызначыў яе прэм'ер-міністрам і даручыў сфарміраваць урадhttp://by.belapan.by/archive/2014/09/15/eu_eu_726765_726766/ .

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены партыі «Грамадзянская платформа» Катэгорыя:Міністры здароўя Польшчы Катэгорыя:Маршалы Сейма Польшчы