Фі́крэт Мешадзі́ Джамі́ль аглы́ Амі́раў (, , г. , ССРА, Федэратыўны Саюз Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Закаўказзя — ) — азербайджанскі савецкі , . Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Герой Сацыялістычнай працы (1982).

Для твораў кампазітара характэрна актыўнае выкарыстанне азербайджанскіх народных мелодый і рытмаў, прынцыпаў мугама, імправізацыі, якія арганічна спалучаюцца з варыяцыйным і поліфанічным развіццём.

Біяграфія Ф. М. Аміраў нарадзіўся ў сям’і музыканта і кампазітара Мешадзі Джаміля Аміраслан аглы Амірава.

Навучаўся ў Кіравабадскім музычным вучылішчы па класу тара, затым у Бакінскім музычным вучылішчы.

У 1939 годзе паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю, дзе вывучаў асновы азербайджанскай народнай музыкі ў кампазітара У. А. Гаджыбекава і кампазіцыю ў .

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, але быў дэмабілізаваны пасля ранення.

У 1942—1945 гадах працаваў у Кіравабадзе дырэктарам і мастацкім кіраўніком філармоніі, а таксама дырэктарам музычнага вучылішча.

У 1945 годзе працягнуў навучанне ў кансерваторыі і праз тры гады закончыў яе, прадставіў у якасці дыпломнай працы оперу «».

У 1946—1947 гадах — мастацкі кіраўнік Азербайджанскай дзяржаўнай філармоніі імя М. А. Магамаева, у 1956—1959 — дырэктар Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава.

Быў сакратаром праўленняў Саюза кампазітараў Азербайджана (з 1956) і Саюза кампазітараў СССР (з 1975). Член-карэспандэнт АН Азербайджанскай ССР (1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР 4—9-га скліканняў.

У памяць аб кампазітары яго імя прысвоена Азербайджанскаму дзяржаўнаму ансамблю песні і танца, філармоніі і парку ў г. Гянджа, вуліцам у Баку і інш., школе ў Сумгаіце. У Баку усталяваныя помнік і мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў.

Творчасць Аўтар першых нацыянальнай лірыка-псіхалагічнай оперы «» (1953) і сімфанічных мугамаў «Шур» і «» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.

Сярод іншых твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); музычныя камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); сімфонія «Нізамі» (1947); сімфанічныя і аркестровыя творы, рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пастаўлены балет «Тысяча і адна ноч» (2014, балетмайстар-пастаноўшчык — М. Р. Аліева, дырыжор-пастаноўшчык — Э. Р. Куліеў, дырыжоры — Ю. В. Галяс і М. М. Трэццякова, мастак-пастаноўшчык — І. Асланава, мастак — Л. А. Сідзельнікава).

Літаратура

Garibova, J. Folk Melodies and Symphonic Masterpieces. Fikrat Amirov // Azerbaijan International. — 1997. — Winter. — P. 54 — 57.

Спасылкі

Fikret Amirov. Internet Edition compiled by Onno van Rijen // Soviet Composers.

Катэгорыя:Выпускнікі Бакінскага музычнага вучылішча імя А. Зейналы Катэгорыя:Выпускнікі Бакінскай кансерваторыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Азербайджана Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Оперныя кампазітары Азербайджана Катэгорыя:Балетныя кампазітары Азербайджана Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Музычныя педагогі Азербайджана Катэгорыя:Постаці Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава Катэгорыя:Народныя артысты Азербайджанскай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Азербайджанскай ССР Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР Катэгорыя:Пахаваныя на Алеі ганаровага пахавання ў Баку