Пётр Іосіфавіч Гучок ( в. Лысоўшчына, Ігуменскі павет, БССР — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Выпускнік Міханавіцкай няпоўнай сярэдняй школы 1937 года. Лётчык злучэння, якім камандаваў А. І. Пакрышкін. За час баявых дзеянняў Пётр Гучок здзейсніў больш за 200 баявых вылетаў, змагаўся ў паветры 56 разоў. Знішчыў 20 варожых самалётаў.
18 красавіка 1945 года ў час паветранага бою ў раёне Берліна баявая машына Гучка была падбіта зенітнай артылерыяй нацыстаў. Старшы лейтэнант Пётр Гучок пахаваны на могілках савецкіх салдат у польскім горадзе Чэнстахова.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза — Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года, два ордэны баявога Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі