Ві́дзін () — горад у Балгарыі. Цэнтр Вобласці Відзін і Абшчыны Відзін. Размешчаны на Дунаі. Насельніцтва на 2012 год складае 47,4 тыс. чалавек.
Горад адыгрываў значную ролю ў балгарскай гісторыі, быў сталіцай Заходняй Балгарыі (Відзінскага царства) з сярэдзіны 14 да пачатку 15 стагоддзя, калі служыў рэзідэнцыяй балгарскіх цароў з дынастыі Шышманавічаў.
Побач з горадам пабудаваны найноўшы мост праз Дунай (2013).
Гісторыя thumb|злева|Крэпасць Баба Віда
Горад узнік на аснове невялікага рымскага ўмацавання з гарнізонам. Быў сталіцай балгарскага Відзінскага царства Івана Сраціміра і яго сына Канстанціна II Асеня — апошняй балгарскай сталіцай перад захопам Балгарыі войскамі Асманскай імперыі ў канцы 14 — пачатку 15 стагоддзя.
Пачынаючы з 1853 года Відзін адыгрываў немалаважную ролю ва ўсіх войнах на Балканскім паўвостраве. У кастрычніку 1853 года Амер-паша пачаў адсюль варожыя дзеянні супраць Расіі пераходам цераз Дунай і аблогай горада Калафата ў Валахіі; у наваколлях Відзіна адбываліся шматлікія сутычкі паміж туркамі і рускімі, асабліва 6 студзеня і 19 красавіка 1854 года. У час сербскай вайны 1876 года Відзін служыў апорным пунктам Асману-пашы, а ў руска-турэцкай кампаніі 1877 года Асман-паша пачаў з Відзіна свой рух да Плеўны.
Па артыкуле 11 Берлінскага мірнага трактата 1878 г. умацаванні гарадской крэпасці Відзіна былі зрыты, а горад быў далучаны да новага Балгарскага княства. У час Сербска-балгарскай вайны сербы тры разы спрабавалі ўзяць Відзін прыступам, але былі адкінуты невялікім балгарскім гарнізонам.
Насельніцтва У 1887 годзе было 14 772 жыхароў, сярод якіх нямала мусульман, у тым ліку адыгаў-мухаджыраў, а таксама яўрэяў.
Насельніцтва горада паводле даных Нацыянальнага статыстычнага інстытута БалгарыіСправка за населението на гр. Видин, общ. Видин, обл. Видин : ГодНасельніцтва198562 484199464 428200059 399200552 558201048 859201246 864
Транспарт thumb|Паром Відзін — Калафат thumb|Будоўля моста ў сярэдзіне 2012 г. Пры высокай вадзе да горада могуць падыходзіць невялікія марскія караблі. Вышыня над узроўнем мора ўсяго 30 м. Порт Відзіна знаходзіцца на 3-м месцы ў краіне па аб’ёме сярод портаў краіны на Дунаі (пасля гарадоў Русэ і Лом).
У другой палове XX стагоддзя адкрыты чыгуначны паром Відзін — Калафат (Румынія). З пачатку 1990-х гадоў ён дапоўнены аўтамабільным паромам.
У 2007 г. пачалося будаўніцтва моста праз Дунай паміж Балгарыяй (г. Відзін) і Румыніяй (г. Калафат). Мост адкрыты 14 чэрвеня 2012 г. і ўведзены ў эксплуатацыю. Ён вядомы як мост Відзін - Калафат, але атрымаў новую назву — «Новая Еўропа». Чакаецца, што мост істотна палепшыць аўтатранспартныя зносіны захаду Балгарыі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў абыход Сербіі, якая пакуль не ўваходзіць у ЕС і Шэнгенскую зону.
Відзін — канцавая станцыя чыгуначнай лініі Сафія — Відзін. Адсюль пачынаецца кароткая чыгуначная лінія да станцыі Кошава, якая выкарыстоўваецца перш за ўсё для грузавых перавозак. У 1970-я і 1980-я гады аэрапорт Відзіна злучаў горад рэгулярнымі лініямі з аэрапортамі Сафіі, Варны і Бургаса.
Славутасці thumb|Музей Канак thumb|Сабор Святога Дзімітрыя thumb|Бібліятэка пры мячэці Асмана Пазвантаглу thumb|Паўразбураная сінагога thumb|Мастацкая галерэя Сярод славутасцей горада вылучаюцца: сярэдневяковы феадальны замак Баба Віда з ровам, адзіная цалкам захаваная крэпасць у краіне; іншыя музеі — «Канак», «Крыжападобная казарма», дамы-музеі; некалькі брамы (было 13) і рэшткі сцен гарадской крэпасці з ровам; Мастацкая галерэя імя Ніколы Петрава; Драматычны тэатр імя Уладзіміра Трэндафілава; тэатр лялек, філармонія, Чыталішча «Цвят»; Сабор Святога Дзімітрыя, другі ў краіне па вышыні; мячэць Асмана Пазвантаглу з бібліятэкай; іншыя храмы — цэрквы, паўразбураная сінагога; маўзалей экзарха Анфім I, помнікі; гасцініцы — «Роўна», «Банонія» і інш. Гарадскі сад (на ўзбярэжжы Дуная), іншыя паркі і інш.
Гарады-пабрацімы Заечар, Сербія Калафат, Румынія Роўна, Украіна
Літаратура
Спасылкі
Статыстыка насельніцтва Абшчына Відзін
Катэгорыя:Гарады Відзінскай вобласці