Маму́джу () — горад, порт у Макасарскім праліве, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Заходні Сулавесі. Насельніцтва (2010 г.) — 15000 чал.

Мамуджу як гандлёвае паселішча вядомы з 1540 г. У 2007 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Заходні Сулавесі.

Эканоміка знаходзіцца ў шчыльнай залежнасці ад развіцця порта і прылеглых сельскагаспадарчых тэрыторый. Імкліва развіваецца сфера абслугоўвання.

Спасылкі Kota Mamuju Sulawesi Barat Wonderful Indonesia — Mamuju

Катэгорыя:Гарады Інданезіі