«Арэна Рыга» () — крытая арэна ў Рызе, Латвія. У асноўным, яна выкарыстоўваецца для спаборніцтваў па хакеі з шайбай, баскетболе і канцэртаў. «Арэна Рыга» была пабудаваная ў 2006 годзе і ўмяшчае 14 500 чалавек. Арэна была пабудаваная ў якасці аднаго з месцаў праведзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2006 года. З 2008 года з’яўляецца хатняй арэнай хакейнага клуба «Дынама» Рыга, які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Апроч таго, на «Арэне Рыга» выступала шмат вядомых выканаўцаў і гуртаў з усяго свету.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рыгі Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Латвіі Катэгорыя:Лядовыя арэны КХЛ Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:2006 год у Рызе