Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны, або САР () — асобыя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія карыстаюцца высокай ступенню аўтаноміі. Фактычна гэтыя тэрыторыі самастойныя ў рашэнні ўсіх пытанняў за выключэннем тых, што тычацца абароны або знешняй палітыкі. Гэты статус замацаваны ў Асноўных законах, прынятых Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў пасля ўсталявання суверэнітэту КНР над Макаа і Ганконгам.
Ідэя спецыяльных адміністрацыйных раёнаў была прапанавана ў 1980-х Дэн Сяапінам у рамках прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы». Гэта быў кампрамісны варыянт вяртання ў склад Кітая арандаваных заходнімі краінамі на працяглыя тэрміны тэрыторый з устоянай рыначнай эканомікай і дэмакратычнай палітычнай сістэмай. У наш час у краіне налічваецца дзве адзінкі са статусам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна.
Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны Беларускае напісанне Англійскае напісанне Кітайскае напісаннеГанконг (Сянган)Hong KongМакаа (Аамэнь, Аамынь)Macau
Ганконг і Макаа ўвайшлі ў склад Кітая ў якасці спецыяльных адміністрацыйных раёнаў адпаведна ў 1997 і 1999 гадах.
Параўнальная табліца Мацерыковы Кітай САР Ганконг САР МакааМовакітайскаякантонская і англійскаякантонская і партугальскаяВалютакітайскі юаньганконгскі долармакааская патакаПашпартпашпарт грамадзяніна КНРпашпарт Ганконгапашпарт МакааДзяржаўная цэнзураёсцьняманяма
Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі