Сент-Олбанс () — горад у Вялікабрытаніі, які размяшчаецца ў графстве Хартфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Англіі. Горад размешчаны за 31 км на поўнач ад цэнтральнай часткі Лондана. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Уотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.

Гісторыя Тэрыторыю сучаснага горада раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Верламіян, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасля Ландыніума (сучасны Лондан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вер. Пасля сыходу рымлян горад знаходзіўся ў складзе Мерсіі.

Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бенедыктанскага абацтва Сент-Олбанс. У гэтым месцы, паводле легенд, быў забіты першы брытанскі хрысціянскі мучанік Святы Олбан да 324 года. Менавіта ў Сент-Олбансе размяшчалася галоўнае абацтва ў Англіі.

У царкве Св. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бекана, які меў тытул барона Веруламскага і віконта Сент-Олбанса.

Транспарт Горад мае дзве чыгуначныя станцыі.

Культура Сент-Олбанс мае насычанае культурнае жыццё, у месцы рэгулярна праводзяцца оперныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сент-Олбанс на сайце Domesday Book Музеі горада

Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Хартфардшыр