Брытанскія заморскія тэрыторыі () — чатырнаццаць тэрыторый, якія знаходзяцца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, але не з’яўляюцца яе часткай.
Назва «Брытанскія Заморскія Тэрыторыі» была ўведзена ў 2002 годзе Законам аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях і замяніла тэрмін «Брытанскія залежныя тэрыторыі» (), які змяшчаўся ў Законе аб брытанскім падданстве 1981 года. Да гэтага тэрыторыі называліся калоніямі ці кароннымі калоніямі. У дачыненні да Брытанскіх Заморскіх Тэрыторый таксама можа выкарыстоўвацца назва «Заморскія Тэрыторыі Вялікабрытаніі», або проста «Заморскія Тэрыторыі», калі прыналежнасць зразумелая з кантэксту.
Астравы Джэрсі, Гернсі, а таксама Востраў Мэн таксама знаходзяцца пад суверэнітэтам Брытанскай Кароны, але маюць некалькі іншыя канстытуцыйныя адносіны з Вялікабрытаніяй і паслядоўна класіфікуюцца як Каронныя землі (Каронныя ўладанні, ), а не заморскія тэрыторыі. Заморскія тэрыторыі і каронныя землі варта адрозніваць ад Садружнасці Нацый (), добраахвотнага саюза былых брытанскіх калоній, а з нядаўняга часу — некаторых іншых краін, напрыклад, Мазамбіка, якія далучыліся да Садружнасці з фінансавых і палітычных меркаванняў.
У гістарычным кантэксце калоніі, якія былі часткай Вялікабрытаніі, варта адрозніваць ад пратэктаратаў, якія, знаходзячыся пад брытанскім кантролем, намінальна захоўвалі незалежнасць. Іх таксама не варта блытаць з дамініёнамі, незалежнымі дзяржавамі, якія мелі роўны статус з Вялікабрытаніяй у Брытанскай імперыі, а пасля Вэстмінстэрскага статута 1931 года — у Брытанскай Садружнасці Нацый. Каронныя калоніі, напрыклад, Ганконг, адрозніваліся ад іншых калоній тым, што кіраваліся непасрэдна Каронай і не мелі аўтаноміі, якая была ў самакіравальных калоніях, напрыклад, у Бермудскіх астравах.
Агульнае насельніцтва тэрыторый складае каля 230 тысяч чалавек (пастаяннае насельніцтва), плошча — 18 131 км². Акрамя таго, Вялікабрытанія прэтэндуе на частку антарктычнай тэрыторыі (Брытанская Антарктычная тэрыторыя) плошчай км², але, паводле Дагавора аб Антарктыцы, падпісанага і ратыфікаванага Вялікабрытаніяй, гэтыя тэрыторыі не могуць знаходзіцца ва ўладанні асобных дзяржаў.
Гісторыя Першыя брытанскія калоніі ў Новым Свеце з’яўляліся паселішчамі брытанскіх падданых у землях, якія дагэтуль знаходзіліся па-за ўладаннямі Брытанскай Кароны. Першай такой калоніяй стаў Ньюфаўндленд, дзе ў XVI стагоддзі брытанскія рыбакі засноўвалі сезонныя паселішчы.
У 1607 годзе з’явілася паселішча Джэймстаўн, першая пастаянная калонія ў Віргініі (тэрмін, які ўжываўся ў дачыненні да ўсёй Паўночнай Амерыкі). У 1609 годзе на Бермудскіх астравах пасяленцамі, якія пацярпелі караблекрушэнне, была заснавана другая калонія, якая, пасля страты ў 1783 годзе амерыканскіх калоній, стала найстарэйшай брытанскай калоніяй (англійскія калоніі сталі называцца брытанскімі ў 1707 годзе, пасля аб’яднання Англіі і Шатландыі і ўтварэння Каралеўства Вялікабрытанія).
Канчатковы спіс тэрыторый, якія атрымалі статус кароннай калоніі: Трынідад і Табага — у 1797 Дамініка — у 1805 Сент-Люсія — у 1814
Рост Брытанскай імперыі ў XIX стагоддзі, які дасягнуў піка ў 1920-х гадах, прывёў да таго, што Вялікабрытанія далучыла больш за чвэрць сушы, уключаючы тэрыторыі ў Азіі і Афрыцы, якія мелі значнае мясцовае насельніцтва і ўтрымліваліся не для каланізацыі, а з камерцыйных ці стратэгічных меркаванняў. У канцы XIX стагоддзя вялікія пасяленчыя калоніі ў Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Афрыцы сталі самакіравальнымі і атрымалі незалежнасць ва ўсіх пытаннях, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны і гандлю. Разрозненыя самакіравальныя калоніі аб’ядналіся, утварыўшы федэрацыі: Канаду ў 1867 годзе і Аўстралійскі Саюз у 1901. Гэтыя, а таксама іншыя вялікія самакіравальныя калоніі ў 1920-х гадах атрымалі назву дамініёнаў і здабылі поўную незалежнасць на падставе Вэстмінстэрскага статута 1931 года. Імперыя была пераназвана ў Брытанскую садружнасць, якая з 1949 года стала называцца Садружнасцю Нацый. Незалежнасць атрымала большасць брытанскіх калоній у Афрыцы, Азіі і Вест-Індыі. Некаторыя былыя калоніі сталі Каралеўствамі Садружнасці, пакінуўшы брытанскага манарха ў якасці намінальнага кіраўніка дзяржавы, іншыя сталі рэспублікамі, аднак прызналі каралеву Елізавету II у якасці Главы Садружнасці.
У 1980-х Вялікабрытанія страціла апошнія мацерыковыя калоніі — Паўднёвую Радэзію (цяпер Зімбабвэ) у Афрыцы ў 1980 годзе, і Брытанскі Гандурас (цяпер Беліз) у Цэнтральнай Амерыцы ў 1981. Апошняй буйной калоніяй заставаўся Ганконг, які меў насельніцтва звыш 5 мільёнаў чалавек. У адрозненне ад іншых тэрыторый, Ганконг з адміністрацыйнага пункту гледжання складаўся з дзвюх частак:
Ганконг і паўвостраў Каўлун былі далучаны Брытаніяй назаўжды паводле Нанкінскага дагавора і Пекінскага дагавора 1860 года. Тэрыторыя мацерыковага Кітая, так званыя Новыя Тэрыторыі, была арандавана Брытаніяй на 99 гадоў, пачынаючы з 1898, для размяшчэння насельніцтва Ганконга, якое хутка расло.
З прычыны набліжэння 1997 года Вялікабрытанія і КНР падпісалі Сумесную кітайска-брытанскую дэкларацыю, паводле якой увесь Ганконг у 1997 годзе станавіўся «спецыяльным адміністрацыйным рэгіёнам» КНР, пры шматлікіх умовах, якія павінны былі гарантаваць захаванне капіталістычнай эканомікі Ганконга і ладу жыцця, які сфарміраваўся падчас брытанскага валадарства, прынамсі, 50 гадоў пасля яго перадачы.
Перадача ўсяго Ганконга была прадыктавана тым, што яго інфраструктура была ў значнай ступені звязана з правінцыяй Гуандун, і ўласна брытанскія тэрыторыі не маглі існаваць без кітайскіх паставак.
Пасля вяртання Ганконга Кітаю астатнімі каланіяльнымі ўладаннямі Вялікабрытаніі з’яўляюцца, галоўным чынам, невялікія астраўныя тэрыторыі з невялікім насельніцтвам, а таксама незаселеная Брытанская антарктычная тэрыторыя. Гэтыя тэрыторыі не атрымалі незалежнасці па розных прычынах, у прыватнасці:
Адсутнасць падтрымкі незалежнасці з боку мясцовага насельніцтва. Невялікая колькасць насельніцтва, што робіць праблематычным функцыянаванне тэрыторыі ў якасці незалежнай дзяржавы. Залежнасць ад эканамічнай дапамогі з боку Вялікабрытаніі. Неабходнасць брытанскай ваеннай прысутнасці для абароны ад суседніх дзяржаў. Адсутнасць эканамічных і палітычных перадумоў для незалежнасці. Некаторыя тэрыторыі не заселены і выкарыстоўваюцца ў навуковых ці ваенных мэтах.
У 2002 годзе Брытанскі Парламент зацвердзіў Закон аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях. Ён змяняў назву «залежныя тэрыторыі» на «заморскія тэрыторыі» і аднаўляў паўнавартаснае брытанскае грамадзянства для іх жыхароў (за выключэннем тэрыторыі ваенных баз на Кіпры).
У наш час Брытанскія Заморскія тэрыторыі існуюць ва ўсіх рэгіёнах свету — у Карыбскім басейне (Паўночная Амерыка), Фалклендскія астравы (Паўднёвая Амерыка), Востраў Святой Алены ў Афрыцы, Піткэрн у Акіяніі, Гібралтар у Еўропе, Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне у Азіі і Паўднёвыя Сандвічавы астравы ў Антарктыцы.
Спіс тэрыторый
СцягГербТэрыторыяРэгіёнДэвізПлошчакм²Колькасць насельніцтва(год перапісу)Сталіца Ангілья Вест-Індыя Strength and Endurance102,013 037(2011) Валі Бермуды Паўночная Атлантыка Quo fata ferunt (лац.: «Куды занясе (нас) лёс»)53,264 237(2010) Гамільтан Брытанская Антарктычная тэрыторыя Антарктыка Research and discovery1 709 400200 (персанал) Ротэра (асноўная база) Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне Індыйскі акіян In tutela nostra Limuria (лац.: «Лемурыя пад нашай апекай»)602800 (ваенны і абслуговы персанал) Дыега-Гарсія (ваенная база) Брытанскія Віргінскія астравы Вест-Індыя Vigilate (лац.: «Будзь пільным»)15324 939(2010) Род-Таўн Кайманавы астравы Вест-Індыя He hath founded it upon the seas26454 397(2010) Джорджтаўн Фалклендскія астравы Паўднёвая Атлантыка Desire the right12 1732840(2012) Стэнлі Гібралтар Іберыйскі паўвостраў Nulli expugnabilis hosti (лац.: «Ніводзін вораг нас не выганіць»)6,530 001(2012) Гібралтар Мантсерат Вест-Індыя1024922(2011) Плімут (закінуты з-за вывяржэння вулкана, дэ-факта сталіцай з’яўляецца горад Брэйдс) Піткэрн Ціхі акіян Няма47(усе астравы, востраў Піткэрн 4,6 км²)45(2012) Адамстаўн Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья Паўднёвая Атлантыка Loyal and unshakeable420(усе астравы)5231(2008) Джэймстаўн Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы Паўднёвая Атлантыка Leo terram propriam protegat (лац.: «Хай леў абароніць сваю краіну»)406630(2006) Кінг Эдуард Пойнт / Грутвікен Акратыры і Дэкелія Міжземнамор’е (Кіпр) Dieu et mon droit (фр.: «Бог і маё права»)25415 000(амаль палова — ваенныя і абслуговы персанал) Епіскопі Цёркс і Кайкас Вест-Індыя43031 458(2012) Коберн-Таўн Усяго1 727 531249 137 Усяго18 131(без Антарктыкі)231 137(пастаяннае насельніцтва)
Гл. таксама Дамініён Брытанскія астравы, тэрміналогія Калоніі і залежныя тэрыторыі Вялікабрытаніі Каронныя землі Каралеўствы Садружнасці Садружнасць нацый Спіс залежных тэрыторый
Катэгорыя:Тэрыторыі, залежныя ад Вялікабрытаніі Катэгорыя:Залежныя тэрыторыі Катэгорыя:Садружнасць нацый Катэгорыя:Каланіялізм Катэгорыя:Вялікабрытанія Катэгорыя:Брытанская імперыя Катэгорыя:Гісторыя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Геаграфія Вялікабрытаніі