Штральзундская ратуша () — ратуша ў горадзе Штральзунд. Будынак ратушы пабудаваны ў XIII стагоддзі і з'яўляецца адным з узораў цаглянай готыкі. Знаходзіцца на плошчы Стары Рынак побач з царквой Святога Мікалая.
Гісторыя Дакладны пачатак будаўніцтва ратушы невядомы і датуецца прыкладна 1250 годам. Першыя запісы пра дзеючую ратушу датаваны 1271—1278 гг. Спачатку будынак выкарыстоўваўся як гандлёвае памяшканне, сутарэнні і гарышча выкарыстоўваліся пад склады. У XIV стагоддзі, да 1340 года, будынак быў пашыраны, а фасад упрыгожылі статуямі і гербамі. У XVI стагоддзі ва ўсходнім крыле была пабудавана вітая лесвіца, у заходнім крыле — драўляная лесвіца на гарышча, пазней, у 1579 годзе, была збудавана і каменная лесвіца ў стылі Рэнесанс. 12 чэрвеня 1680 года адбыўся пажар, згарэлі драўляныя дах і галерэя ў двары. Пазней дах пакрылі дахоўкай. У снежні 1782 года здарыўся новы пажар, але без сур'ёзных пашкоджанняў. У 1881 годзе пачалася рэканструкцыя пад кіраўніцтвам Эрнста фон Хасельберга, была знята тынкоўка і ратуша прыняла больш сярэднявечны выгляд.Stadterneuerungsgesellschaft Stralsund mbH (Hrsg.): Das Stralsunder Rathaus. Sanierung 2001—2004, Stralsund 2004
Сёння ў ратушы размяшчаецца гарадская адміністрацыя, бюргершафт і ЗАГС.
Цікавыя факты Штральзундская ратуша была намалявана на 10-пфенігавай паштовай марцы ГДР і на 70-цэнтавай Deutsche Post.
Спасылкі
Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:Ратушы Германіі Ратуша Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў гатычным стылі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Германіі