Прэзідэнт Рэспублікі Польшча () — вярхоўны прадстаўнік Рэспублікі Польшча і гарант бесперапыннасці дзяржаўнай уладыАфіцыйны тэкст дзеючай Канстытуцыі.

Прававы статус Прэзідэнта Польшчы замацаваны ў раздзеле V Канстытуцыі Рэспублікі Польшча ад 2 красавіка 1997 года.

Выбары і паўнамоцтвы Прэзідэнт абіраецца народам на пяцігадовы тэрмін на ўсеагульных, роўных, прамых выбарах тайным галасаваннем. Выбары Прэзідэнта прызначае маршалак Сейма. Адносна галін улады Прэзідэнт мае функцыі арбітра. Мае права заканадаўчай ініцыятывы і права вета. У выпадках, вызначаных Канстытуцыяй, мае права скарачэння тэрмінаў паўнамоцтваў Сейма і Сената. Прапаноўвае кандыдатуру старшыні Савета міністраў, прымае адстаўку Савета міністраў, адклікае міністра, якому Сейм выказаў вотум недаверу. Выдае акты: распараджэнні, загады, пастановы, якія павінны адпавядаць законам. Для актаў Прэзідэнта, не якія адносяцца да часткі 3, артыкула 144 Канстытуцыі, прадугледжана контрасігнатура.

Прэзідэнты Польшчы † — загінулі на пасадзе

Польская Рэспубліка (1918—1939; II-я Рэспубліка)

Юзаф Пілсудскі / 14 лістапада 1918 — 9 снежня 1922 (Naczelnik Państwa — кіраўнік дзяржавы, фармальна не прэзідэнт) Габрыэль Нарутовіч† / 9 снежня 1922 — 16 снежня 1922 Мацей Ратай / 16 снежня 1922 — 20 снежня 1922 (выконваючы абавязкі, не прэзідэнт) Станіслаў Вайцяхоўскі / 20 снежня 1922 — 14 мая 1926 Мацей Ратай / 15 мая 1926 — 1 чэрвеня 1926 (выконваючы абавязкі, не прэзідэнт) Ігнацы Масціцкі / 1 чэрвеня 1926 — 30 верасня 1939

Урад Польшчы ў выгнанні (1939—1990)

Баляслаў Вянява-Длугашоўскі / 25 верасня 1939 — 26 верасня 1939 (на адзін дзень) Уладзіслаў Рачкевіч / 30 верасня 1939 — 6 чэрвеня 1947 Аўгуст Залескі / 7 чэрвеня 1947 — 7 красавіка 1972 Станіслаў Астроўскі / 8 красавіка 1972 — 8 красавіка 1979 Эдвард Рачынскі / 8 красавіка 1979 — 8 красавіка 1986 Казімеж Сабат† / 8 красавіка 1986 — 19 ліпеня 1989 Рышард Качароўскі† / 19 ліпеня 1989 — 22 снежня 1990

Польская Народная Рэспубліка (1944—1989)

Толькі Баляслаў Берут (з 1947) і Войцех Ярузельскі (з ліпеня 1989) тытулаваліся прэзідэнтамі, астатнія — старшыні Дзяржаўнага савета ПНР.

Баляслаў Берут / 1 студзеня 1944 — 22 ліпеня 1952 Аляксандр Завадскі / 20 лістапада 1952 — 7 жніўня 1964 Эдвард Охаб / 12 жніўня 1964 — 8 красавіка 1968 Марыян Спыхальскі / 11 красавіка 1968 — 23 снежня 1970 Юзаф Цыранкевіч / 23 снежня 1970 — 28 сакавіка 1972 Генрык Яблонскі / 28 сакавіка 1972 — 6 лістапада 1985 Войцех Ярузельскі / 6 лістапада 1985 — 31 снежня 1989

Рэспубліка Польшча (з 1989; III-я Рэспубліка)

Войцех Ярузельскі / 31 снежня 1989 — 22 снежня 1990 Лех Валенса / 22 снежня 1990 — 22 снежня 1995 Аляксандр Квасьнеўскі / 23 снежня 1995 — 23 снежня 2005 Лех Качынскі† / 23 снежня 2005 — 10 красавіка 2010 Браніслаў Камароўскі (в. а.) 10 красавіка — 8 ліпеня 2010 Багдан Барусевіч (в. а.) 8 ліпеня 2010 Гжэгаж Схетына (в. а.) 8 ліпеня — 6 жніўня 2010 Браніслаў Камароўскі / 6 жніўня 2010 — 6 жніўня 2015 Анджэй Дуда 6 жніўня 2015 — 6 жніўня 2025 Караль Наўроцкі з 6 жніўня 2025.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт прэзідэнта Польшчы

Польшча