Траверці́н, вапнавы туф () — порыстая асадкавая горная парода, утвораная ў выніку асаджэння мінералаў карбаната кальцыю (кальцыту) з гарачых і халодных крыніц і ў выглядзе нацёчных утварэнняў кальцыту. Часта змяшчае адбіткі раслін і ракавіны.

Колер белы, буравата-шэры, жаўтавата-шэры. Порыстасць 2—40 %. Шчыльнасць ад 1400 да 1800 кг/м³. Добра паддаецца механічнай апрацоўцы.

Радовішчы ў Арменіі, Азербайджане, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Перу, Расіі, Таджыкістане, Турцыі, ва Украіне і інш.

Выкарыстанне Траверцін выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў вытворчасці цэменту, вапны, карбіду кальцыю, у якасці флюсавага матэрыялу. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага і дэкаратыўнага матэрыяла.

Гл. таксама Вапняк

Літаратура

Известковый туф // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — 25 000 экз. — С. 266. Травертин // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 331.

Спасылкі Камень травертин натуральный

Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы