Апяразвальны лішай — запаленне нервовых вузлоў (ганглій) і скуры праз заражэнне вірусам вятранкі ў дарослым узросце. Найчасцей здараецца пасля 50 гадоў. У выніку ўскладнення хваробы назіраецца неўралгія, рухальныя парушэнні, зніжэнне адчувальнасці, паніжэнне вастрынні зроку, пагаршэнне слыху і бактэрыяльнае заражэнне (стрэптакок, стафілакок).

Папярэджанне Хвароба прадухіляецца праз штодзённыя шпацыры на свежым паветры, устойлівы расклад харчавання, штодзённае ўжыванне кісламалочных вырабаў, белага мяса, рыбы (ласось і селядзец) і алею (аліўкавага). Таксама ў харчаванні маюць прысутнічаць арэхі, бабовыя, брокалі, гарбуз, кабачкі, морква, зяленіва, цытрусавыя і зялёная гарбата.

Прычыны Запаленню спрыяе аслаблены імунітэт, стрэс, цялеснае раненне, пераахаладжэнне, гарманальная і прамянёвая тэрапія, хіміятэрапія пры раку крыві.

Праявы Хвароба пачынаецца з моцнага, калючага болю ў спіне, або ў вобласці рэбраў. Адзначаецца слабасць і млоснасць. Затым на скуры ўзнікаюць невыразныя ружаватыя плямы. Праз суткі на іх месцы з’яўляюцца вадзяністыя пухіры, якія паступова падсыхаюць і ўтвараюць скарынкі. Пры пашырэнні заражэння на трайчасты нерв высыпанні ўзнікаюць на твары, слізістай абалонцы носа і вочным яблыку. Пры распаўсюдзе заражэння на вушы ружаватыя плямы ўзнікаюць на вушной ракавіне і вакол яе, у . + Развіццё сыпу па днях Першы Другі Пяты Шосты

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вірусныя інфекцыі Катэгорыя:Захворванні скуры і яе прыдаткаў