Э́рвін О́йген Яха́нэс Ро́мель (,  — ) — нямецкі военачальнік часоў Трэцяга рэйха, генерал-фельдмаршал (1942) Вермахта. Кавалер Pour le Mérite (1918) і Рыцарскага крыжа Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі (1943). Адзін з самых праслаўленых генерал-фельдмаршалаў нацысцкай Германіі, атрымаў вялікую павагу як сярод нямецкіх і італьянскіх салдат, так і сярод салдат праціўніка.

Біяграфія За баявыя заслугі на італьянскім фронце Першай сусветнай вайны быў узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. З пачаткам Другой сусветнай вайны Эрвін Ромель бліскуча зарэкамендаваў сябе як камандзір 7-й танкавай дывізіі ў ходзе Французскай кампаніі 1940. Аднак фенаменальны поспех і сусветную славу Ромель здабыў у часы камандавання нямецка-італьянскімі войскамі ў Паўночна-Афрыканскай кампаніі, атрымаўшы імідж аднаго з самых вопытных военачальнікаў у сусветнай гісторыі па вядзенні баявых дзеянняў ва ўмовах пустыні, за што нават атрымаў мянушку «Ліс пустыні» (, )Hakim, Joy (1995). War, peace, and all that jazz. New York: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-507761-2.. У 1944 годзе на Заходнім фронце ўзначальваў войскі Вермахта, якія супрацьстаялі саюзнікам падчас уварвання ў Нармандыю.

Пасля правалу мяцяжу супраць Гітлера 20 ліпеня 1944 адзін з змоўшчыкаў назваў Ромеля, хоць Ромель у змове непасрэднага ўдзелу не прымаў. Улічваючы выдатныя заслугі генерал-фельдмаршала і вялікую павагу нямецкага народа, Гітлер вырашыў прыбраць былога ўлюбёнца цішком. 14 кастрычніка 1944, па адной з версій, у абмен на гарантыі для яго сям’і, Ромель скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы цыяністы калій. Па загадзе Гітлера Ромель, як нацыянальны герой Трэцяга рэйха, быў пахаваны з усімі воінскімі ўшанаваннямі. 18 кастрычніка 1944 — дзень яго пахавання — быў аб’яўлены днём нацыянальнай жалобы.

Заходнія саюзнікі, супраць якіх пастаянна змагаўся фельдмаршал (ён ніколі не быў на Усходнім фронце), лічылі Ромеля найгуманным і найдасведчаным ваенным прафесіяналамКох Лутц Лис пустыни. Генерал-фельдмаршал Эрвин Роммель = Rommel. Die Wandlung eines grossen Soldaten. — Ростов на Дону: Феникс, 1999.. Войскі яго Афрыканскага корпуса ніколі не былі абвінавачаны ў ваенных злачынствахAT ROMMEL’S SIDE: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler Publisher: Frontline Books (September 2009) Language: English ISBN 1-84832-538-X ISBN 978-1-84832-538-8. Абыходжанне з салдатамі праціўніка, захопленымі ім падчас баёў у Афрыцы, адпавядала нормам міжнароднага права. Акрамя таго, Ромель цалкам праігнараваў загад вышэйстаячага кіраўніцтва нацысцкай Германіі па пакаранні смерцю захопленых камандас і дэсантнікаў, а таксама ваенных і грамадзянскіх асоб яўрэйскага паходжання ўсюды, дзе генерал-фельдмаршал кіраваў вядзеннем баявых дзеянняўSchraepler, Hans-Joachim; Schraepler, Hans-Albrecht (September 2009). At Rommel’s Side: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler. London: Frontline Books. ISBN 978-1-84832-538-8..

Літаратура Rommel, Erwin (1979) . Attacks. Athena Press. — ISBN 0-9602736-0-3

Спасылкі

Катэгорыя:Германскія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём За танкавую атаку Катэгорыя:Военачальнікі-самазабойцы Катэгорыя:Згаданыя ў Вермахтберыхце Катэгорыя:Пахаваныя ў Бадэн-Вюртэмбергу