Томаш Вітольд Шалевіч (, , Калдычэва, Баранавіцкі павет, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці — , Лондан) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, звязаны з Наваградчынай. Пасол Сойма IV склікання (1935—1938).

Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў маёнтку Калдычэва, цяпер у Баранавіцкім раёне.

Скончыў земляробчы факультэт Ягелонскага Універсітэта. У 1918—1920 гадах ваяваў у 1-ы палку ўлан Крахавецкіх. Пасля заканчэння вайны з бальшавікамі вярнуўся на радзіму. Стварыў Земляробчае таварыства і аб’яднанне землеўласнікаў Баранавіцкага павета. Таксама займаўся кааперацыяй. Засядаў у Гмінным Савеце ў Гродне, кіраваў Рэвізійнай камісіяй Баранавіцкага павета. У 1935 абраны ад Баранавіцкай акругі паслом Сойма Польскай Рэспублікі.

Быў жанаты з Геленай Брахоцкай, меў двух дзяцей — Кшыштафа і Зоф’ю.

У яго маёнтку ў 1942 годзе немцы стварылі Калдычэўскі лагер смерці.

Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Памерлі ў Лондане Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калдычэве