Артыкулы Канфедэрацыі, поўная назва Артыкулы Канфедэрацыі і Вечнага Саюза ()) — дакумент, прыняты 15 лістапада 1777 года Другім Кантынентальным Кангрэсам. Паводле Артыкулаў ЗША ператвараліся з саюза незалежных дзяржаў у канфедэрацыю. Лічыцца першым праектам Канстытуцыі Злучаных ШтатаўThe Articles of Confederation // Primary Documents in American History. Site: The Library of Congress. Паводле Артыкулаў за Кангрэсам і Камітэтам Штатаў замацоўваліся некаторыя абавязкі: арганізацыя арміі, вядзенне вайны, дыпламатычных адносіны, арганізацыя паштовай сувязі паміж штатамі, чаканка грошай і іншае. Таксама вызначалася сістэма ўрэгулявання канфліктаў паміж штатамі і прыняцця новых штатаў у склад Канфедэрацыі.

Этапы распрацоўкі і ратыфікацыі Артыкулаў Канфедэрацыі

11 чэрвеня 1776 г. — Кантынентальны Кангрэс вырашыў стварыць камітэт распрацоўкі праекта канфедэрацыі калоній. 12 чэрвеня 1776 г. — Гэты камітэт пачаў працаваць. 12 ліпеня 1776 г. — Першы чарнавы праект Артыкулаў Канфедэрацыі распрацаваны і прадстаўлены Кангрэсу. 15 лістапада 1777 г. — Кантынентальны Кангрэс прыняў Артыкулы Канфедэрацыі. 17 лістапада 1777 г. — Артыкулы Канфедэрацыі перададзены штатам для вырашэння іх лёсу. 26 чэрвеня 1778 г. — Вырашана дапрацаваць Артыкулы. 27 чэрвеня 1778 г. — Першы дапрацаваны варыянт забракаваны, пачалася распрацоўка другога варыянта. 9 ліпеня 1778 г. — Другі дапрацаваны варыянт падпісалі 8 штатаў: Нью-Гэмпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Нью-Ёрк, Пенсільванія, Вірджынія і Паўднёвая Караліна. 21 ліпеня 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Паўночнай Караліны. 24 ліпеня 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Джорджыі. 26 лістапада 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Нью-Джэрсі. 5 мая 1779 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі штата Дэлавэр. 1 сакавіка 1781 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі штата Мэрыленд. Артыкулы пачынаюць дзейнічаць дэ-юрэ. 21 лютага 1787 г. — Кангрэс ухваліў план правядзення Канвенцыі ў Філадэльфіі па распрацоўцы Канстытуцыі ЗША. 4 сакавіка 1789 г. Прынята Канстытуцыя ЗША. Яна замяняе сабой Артыкулы Канфедэрацыі.

Крыніцы

Літаратура Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. — Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019. — 176 с. —

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Права