Джардана Бруна — опера ў 2 дзеях і 6 карцінах з пралогам кампазітара С. А. Картэса, упершыню пастаўленая рэжысёрам С. Штэйнам дырыжорам Я. Вашчаком у 1977 годзе ў Мінскім тэатры оперы і балетаКортес, Сергей Альбертович. Джордано Бруно (опера) .
Гісторыя стварэння
У 1973 годзе кампазітар прапанаваў Уладзіміру Халіпу папрацаваць над лібрэта оперы, прысвечанай апошнім гадам Джардана Бруна, якая мела першапачатковую назву «Ерэтык»Интервью с композитором Сергеем Кортесом .
Прэм’ера оперы пад назвай «Джардана Бруна» адбылася ў Мінскім тэатры оперы і балета ў 1977-м годзе. Годам пазней спектакль атрымаў прэмію за лібрэта і музыку і быў паказаны ў Маскве на сцэне Вялікага тэатра падчас гастроляў.
Сюжэт
Опера пачынаецца з пралогу, першыя дзве карціны першай дзеі адбываюцца ў трыбунале інквізіцыі Венецыі, трэцяя карціна — у астрозе ля моста ўздыхаў. У другой дзеі падзеі адбываюцца спачатку ў Фаскары, а ў апошніх дзвюх карцінах у астрозе святой службы ў Рыме.
Акцёры
Ад аўтара — В. А. Кучынскі Джардана Бруна (тэнар) — У. Іваноўскі Магістр (бас) — А. Локшын Нунцый (тэнар) — В. Ф. Гур’еў, М. Ф. Галкоўскі Сенатар Фаскары (барытон) — А. М. Саўчанка Паола, яго дачка (сапрана) — Т. С. Кучынская Удава гандляра кнігамі (меца-сапрана) — В. М. Цішына Ладавіка (барытон) — М. А. Жылюк Пісьмавадзіцель (тэнар) — В. М. Чарнабаеў Манах (бас) — В. Стральчэня Мачаніга (тэнар) — Г. Чэпікаў
Ацэнкі
Спектакль атрымаў прэмію за лібрэта і музыку.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007 Музыка: большой энциклопедический словарь. — Москва, 1998. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
Спасылкі Интервью с композитором Сергеем Кортесом Аўдыёзапіс оперы
Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Музыка Беларусі