Інстытут водных праблем АН БССР - першая ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне гідралогіі. Існаваў у 1961-1962 гадах, уваходзіў у склад Аддзялення тэхнічных навук. На працягу існавання дырэктарам Інстытута быў член-карэспандэнт Рыгор Андрэевіч Пёрышкін.
Асноўныя рэзультаты дзейнасці 1961 г. Распрацвана методыка вызначэння аптымальнай магутнасці сістэм тэхнічнага водазабеспячэння ГЭС. Вызначаны заканамернасці механікі тарфяных грунтоў. Вывучаны механізм руху хвалі па суху і хвалі, якая перарываецца. Прапанаваны крытэрыі для вызначэння віду руху вады ў доўгіх і кароткіх прызматычных рэчышчах. Гэта дазволіла ў далейшым распрацаваць методыку разліку хваль попускаў дзеля мэт лесасплаву і суднаходства. Пазначаны магчымыя варыянты будаўніцтва глыбокаводнага шляху Дняпро-Вісла. Распрацавана методыка пабудовы рэгуліровачных характарыстык рачнога сцёку і пабудаваны характарыстыкі натуралььнай зарэгуляванасці сцёку рэк Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Сожа, Дняпра, Бярэзіны, Прыпяці, Пцічы. Складзены папярэдні воднагаспадарчы баланс Беларускай ССР на перыяд 1960-70 гг. Складзены альбом карт атмасферных ападкаў, пры дапамозе якога ў далейшым былі праведзены разлікі элементаў воднага балансу рачных басейнаў БССР. Праведзены значныя работы па ўсталяванні крытэрыяў кампенсацыі затапляемых зямель пры будаўніцтве вадасховішчаў. Распрацаваны, выпрабаваны і перададзены для практычнага ўжытку дыстанцыйны ўзроўнямер для вымярэнняў вагання ўзроўню вады ў артэзіянскіх свідравінах. 1962 г. Праведзены аналіз воднагаспадарчага балансу БССР у цэлым на 1960-1980 гг. Распрацавана методыка складання перспектыўных воднагаспадарчых балансаў. Абагулены матэрыялы па выпарэнні з вожнай паверхні ў БССР, рапрацавана рэгіянальная методыка разліку велічыні і ўнутрыгадавога размеркавання выпарэння з паверхні вадаёмаў, складзена карта выпарэння з паверхні вадаёмаў для тэрыторыі Беларусі і верхніх частак басейнаў Заходняй Дзвіны і Дняпра. Распрацаваны тэрэтычныя сновы разлікаў кінематычнай структуры плыняў адносна воднатранспартных злучэнняў Чорнае мора - Балтыйскае мора. На аснове даследавання кінетычна раўнамерных і нераўнамерных плыняў, якія плаўна змяняюцца, распрацавана методыка якаснай ацэнкі рэчышчаўтваральнай здольнасці плыні. Разгледжаны асноўныя фізічныя заканамернасці пераносу вільгаці ў грунтах пры неізатэрмічных умовах на падставе патэнцыйнай тэорыі цепламасапераносу. Прапанавана методыка разліву хвалевага супраціву і дыферэнту ў залежнасці ад абводаў выкарыстоўваемых суднаў. Дадзены прапановы па ўдасканаленні рэжымаў працы сістэмы воднай гаспадаркі цеплавых электрастанцый. Прапанавана новая водазваротная схема абваднення горада Мінска. Праведзена абагульненне матэрыялаў па затапленнях і падтапленнях зямель вадасховішчамі, запраектаванымі для рэгулявання сцёку на тэрыторыі Палескай нізіны. Распрацаваны эканамічныя характарыстыкі вадасховішчаў-рэгулятараў Палескай нізіны. Найбольш вядомыя працы Раздзел «Выпарэнне з воднай паверхні» для даведніка «Водныя рэсурсы СССР». 1962-1963 Водноэнергетический кадастр. Т.2. 1962-1963 Проблемы использования водных ресурсов БССР. 1962 Рэарганізацыя У 1963 вылучаны са складу Акадэміі і перададзены Дзяржплану БССР, атрымаўшы назву Навукова-даследчы інстытут водных праблем. З 1966 - у складзе Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР, з 1972 - Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Крыніцы Отчет о деятельности Академии наук в 1961 году (проект). Мн., 1962. Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1962 год. Мн., 1963. Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1963 год. Мн., 1964. История ЦНИИКИВР Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь - Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов (ЦНИИКИВР) Рыгор Андрэевіч Пёрышкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Гідралогія Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:1961 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1962 годзе