Рыгор Андрэевіч Пёрышкін (, , Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — ) — беларускі вучоны ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт АН БССР (1959), прафесар (1954). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (1952).
Біяграфія Скончыў Данскі політэхнічны інстытут (1922). У 1922—1953 гадах займаўся распрацоўкай праектаў і будаўніцтвам водагаспадарчых сістэм і збудаванняў — трасы Волга-Данскога канала, Манычскага рачнога воднага шляху, Цымлянскага гідравузла, электрыфікацыяй сельскай гаспадаркі Стаўрапольскага краю, распрацоўкай праблем Палесся. У 1953—1965 гадах дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гідратэхнічнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута, адначасова ў 1961—1962 гадах дырэктар Інстытута водных праблем АН БССР.
Навуковая дзейнасць Аўтар каля 30 навуковых прац па канструяванні і лабараторных даследаваннях буйных гідратэхнічных пабудоў.
Асноўныя працы Гидротехническое строительство в БССР (совм. с П. Ф. Винокуровым, С. П. Михайловым) // Сб. науч. работ Ин-та строительства и архитектуры АН БССР. 1958. Вып. 2. Определение высоты прыжка воды с переменным уклоном дна (совм. с В. А. Хавичем) // Докл. АН БССР. 1968. Т.12, № 6.
Літаратура
Пёрышкін Рыгор Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 344—345. Перышкин Григорий Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 35. Перышкин Григорий Андреевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 434.
Спасылкі Рыгор Андрэевіч Пёрышкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Гідролагі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ