Акруга Серанг — акруга ў інданезійскай правінцыі Бантэн. Адміністрацыйны цэнтр акругі і сталіца правінцыі — горад Серанг, які з'яўляецца асобным муніцыпальным утварэннем.

У 11 км ад горада Серанг знаходзіцца Стары Бантэн, гістарычная сталіца султанату Бантэн. Да захаду ад акругі размешчаны порт Мерак, які ўваходзіць у склад горада Чылегон.

Акруга падзеленая на 28 раёнаў. Вышыні акругі вагаюцца ад 0 да 1778 м над узроўнем мора. Паўночныя вобласці ў асноўным раўнінныя, на паўднёвым захадзе размешчаныя горы. Зямля ўрадлівая дзякуючы алювіяльным і вулканічным пародам і мноства рэк, уключаючы Чыуджунг, Чыдурыян, Чыбантэн, Чвпасеуран, Чыпасанг.

Большая частка насельніцтва акругі вызнае ісламPemerintah Kabupaten Serang .

Адміністрацыйны падзел

Акруга дзеліцца на наступныя раёны:

Аньяр Бандунг Барос Бінуанг Баджанегара Чаренанг Чыканде Чыкёсал Чынанка Чыёмас Чыруас Гунунгсары Джавілан Кібін Копа Крагілан Краматвату Манчак Пабуаран Падарынчанг Памараян Пектыр Пантанг Пулаампел Танара Тыртаяса Тунджунг Тэджа Варынгінкурунг

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Серанг