thumb|300px|Карыкатура на падзел Беларусі, 1921 г. Саты́ра ( — сумесь) — вострае, знішчальнае выкрыццё заганаў грамадскіх з’яў у выглядзе пачуццёва-эстэтычнай і камічнай крытыкі, што змяшчае асуджальны і рэзка адмоўную адзнаку прадмета асмяяння. Мае грамадзянскую злабадзённасць, тэндэнцыйнасць і публіцыстычную накіраванасць. Увасабляецца ў выяўленчым мастацтве (карыкатура), тэатры і кіно (сатырычная камедыя), літаратуры. У Старажытным Рыме была жанрам лірыкі, у якім выкрываліся грамадскія і літаратурныя з’явы (Квінт Гарацый і Дэцым Ювенал). Фрыдрых Шылер упершыню разглядзеў эстэтычную камічнасць сатыры. Размежаванне з гумарам як процілеглым відам камічнасці вызначылася ў эстэтыцы рамантызму (Жан Поль).
Асноўныя жанры: эпіграма (Марк Марцыял, Готхальд Лесінг, Роберт Бёрнс і Аляксандр Пушкін), сатырычная камедыя (Арыстафан, Жан Мальер, Бертальд Брэхт і Аляксандр Грыбаедаў), памфлет (Эразм Ратэрдамскі, Даніэль Дэфо, Джонатан Свіфт і Франсуа Вальтэр), фельетон (Генрых Гейнэ, Міхаіл Булгакаў і Міхаіл Зошчанка).
Беларусь У беларускай літаратуры складнікі сатыры адзначаюцца з 16 стагоддзя (Прамова Мялешкі і Ліст да Абуховіча, творы Стафана Зізанія, Лявонція Карповіча і Хрыстафора Філалета). Да сатыры звярталіся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Карусь Каганец, Уладзіслаў Галубок, Андрэй Мрый, Максім Танк, Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Сатыра вызначае асноўны кірунак творчасці Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка і Уладзіміра Корбана. Даследуецца ў Беларусі ў межах літаратуразнаўства (Зміцер Бугаёў, Любоў Гарэлік, Янка Казека і Якуб Вусікаў), мастацтвазнаўства (Юрый Сохар і Віктар Шматаў) і фалькларыстыкі (Анатоль Фядосік).
Гл. таксама Часопіс «Вожык» Газета «Навінкі» Лёлік Ушкін
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлевізійныя жанры Катэгорыя:Жанры ў мастацтве Катэгорыя:Рыторыка
Катэгорыя:Гумар