Міхалон Літвін () — аўтар трактату «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў» (De moribus tartarorum, lituanorum et moscorum), напісанага перад 1550 годам, апублікаванага ў 1615 годзе.
Паводле гіпотэзы Ежы Ахманскага, імавернае сапраўднае імя — Венцлаў Мікалаевіч. Былі і іншыя гіпотэзы, у тым ліку Мацвей Любаўскі лічыў, што аўтарам трактату мог быць Міхаіл Тышкавіч.
Міхалон Літвін абгрунтоўваў паходжанне літоўскай арыстакратыі ад Юлія Цэзара, які, быццам, захапіў Літву і зрабіў яе правінцыяй Рыму (легенда аб Палемоне). У доказ Літвін прыводзіў падабенства лацінскай і літоўскай моў. Аўтар абураўся жорсткім стаўленнем шляхты да сялян і «чэлядзі нявольнай», крытыкаваў тагачасныя законы, паводле якіх сяляне і дробная шляхта не мелі права распараджацца сваёй маёмасцю без згоды пана, крытыкуе шляхту, якая бавіла час у корчмах, замест таго, каб бараніць дзяржаву ад крымскіх татараў: «Сяляне, закінуўшы працу на зямлі, збіраюцца ў корчмах. Там дні і ночы яны гуляюць, а мядзведзі ручныя выпівохам на пацеху пад гукі дудаў танцуюць.»Rusticiomissiagriocolatione, in cauponasconueniunt. Vbi dies &noctespergrecantur, vrsisetiam arte cicurasis, vtpotantessuadelectentadcantumvtricularijsaltatione. [Michalon Lituanus. De moribus tartarorum, lituanorumet moscorum. — Basel, 1615. — P. 16-17.].
Выданні
Б43 Белорусские мыслители XVI—XVII вв. Избранные труды. — Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2017. — 320 с. — (Наследие права).
Крыніцы
Літаратура — С. 53.
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага