Альбіна Аляксандраўна Семянчу́к (нар. , пасёлак Савецкі, Марыйская АССР) — беларускі гісторык. Спецыяліст па летапісанню і гістарычнай памяці народаў Вялікана Княства Літоўскага ў XV—XVII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт (1998).

Біяграфія Скончыла ў 1988 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1997 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Польскія хронікі другой паловы XVI ст. як крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага».

У 1996—2022 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчыца, дацэнт кафедры беларускай культуры, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны. У сакавіку 2022 года звольнена з Гродзенскага ўніверсітэта.

Стажыравалася ў навуковых і навучальных установах Познані (1996), Варшавы (1994, 1998), Кракава (2005, 2006—2007).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: наратыўныя крыніцы XV—XVII стагоддзяў, польскія хронікі, беларуска-літоўскія летапісы, гістарычная думка ў Вялікім Княстве Літоўскім, беларуская культура.

Бібліяграфія Гродно. Королевский город: путеводитель. Минск, 2016. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: вучэбны дапаможнік. Гродна, 2000. Удзел у калектыўных працах Валовічы герба «Багорыя». Мінск, 2019; 2020 (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). Recepcja twórczości Jana Długosza w historiografii krajów europejskich. Częstochowa, 2019. Ваенныя трыумфы эпохі Вялікага Княства Літоўскага: зборнік навуковых артыкулаў. Мір, 2017. Магнацкі двор і сацыяльнае ў заемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014. Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010. Королевский город Гродно: путеводитель. Минск, 2006; 2009; 2010. Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ў мовах поліэтнічнага сумежжа. Гродна, 2003.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Бібліяграфія.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Марый Эл Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага