Ака́ () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, самы вялікі правы прыток Волгі.
Назва Назва балцкага паходжання, дадзеная меркавана ў верхнім цячэнні, наваколле якога насялялі балтыВ. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157..
Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176..
Гідраграфія Даўжыня 1500 км. Вадазбор 245 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 тыс. м³/сек.
Пачынаецца ў цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на вышыні 226 метраў на узроўнем мора і ўпадае ў Волгу каля горада Ніжні Ноўгарад.
Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц.
Галоўныя прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша, Зуша, Проня, Трубеж (справа). Іншыя прытокі: Пара.
Паводка з красавіка да мая ў верхнім цячэнні і да пачатку чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцяк вясной. Ледастаў з лістапада да красавіка.
Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй ракі Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы).
На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя:Прытокі Волгі