Алжы́р (), Алжы́рская Наро́дная Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (, ⵟⴰⴳⴷⵓⴷⴰ ⵜⴰⵎⴻⴳⴷⴰⵢⵜ ⵜⴰⵖⴻⵔⴼⴰⵏⵜ ⵜⴰⵣⵣⴰⵢⵔⵉⵜ) — дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Афрыкі. Тэрыторыя — 2382 тыс. км². Сталіца — Алжыр (каля 3,7 млн жыхароў). Найбуйнейшыя гарады — Аран (1,5 млн жыхароў), Канстанціна (каля 1 млн), Анаба (600 тыс.). Афіцыйная мова — арабская, «нацыянальныя мовы» — арабская і амазігт (берберская); распаўсюджана французская. Грашовая адзінка — алжырскі дынар. Дзяржаўная рэлігія — іслам, 99 % насельніцтва — мусульмане-суніты. Нацыянальнае свята — Дзень рэвалюцыі (1 лістапада 1954 г.). Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: 48 вілай (правінцый).

Клімат рэзка змяняецца з поўначы на поўдзень: на поўначы — міжземнаморскі (са спякотай, сухі ўлетку і цёплы дажджлівы ўзімку, на большай частцы тэрыторыі краіны — паўпустынны і пустынны, рэзка кантынентальны, характарызуецца моцнымі тэмпературнымі перападамі (да 35 градусаў днём, ночы прахалодныя) і вельмі беднымі ападкамі.

Геаграфія

Час Тэрыторыя Алжыра размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1). На летні час Алжыр не пераходзіць.

Насельніцтва

33,3 млн чал., у асноўным арабы (80 % насельніцтва), каля 20 % — берберы (кабілы, шауйі, туарэгі і інш.).

У 2016 годзе парламент Алжыра прыняў шэраг законаў у рамках рэформы канстытуцыі краіны, якія таксама даюць берберскай мове статус дзяржаўнай. Арабская мова па-ранейшаму выкарыстоўваецца ў якасці асноўнай у дзейнасці дзяржаўных органаў.

Гісторыя

У старажытнасці на тэрыторыі сучаснага Алжыра пражывалі старажытналівійскія плямёны. У IX—II стст. да н.э. — на ўзбярэжжы знаходзіліся фінікійскія калоніі. У III—II стст. да н.э. — дзяржава Нумідыя. У I стагоддзі да н.э. заваявана Рымам і ў 46 да н.э. ператворана ў рымскую правінцыю. У 438 г. н.э. — прыбярэжная частка Паўночнай Афрыкі (уключаючы тэрыторыю сучаснага Алжыра) заваяваная вандаламі. У 534 г. н.э. далучэнне часткі тэрыторыі сучаснага Алжыра да Візантыйскай імперыі. VII стагоддзе — выгнанне візантыйцаў і далучэнне да халіфата. Сярод насельніцтва краіны імкліва распаўсюджваецца іслам.

1518 год — асцерагаючыся каланіяльнай экспансіі іспанцаў, якія захапілі прыбярэжныя гарады, мясцовыя кіраўнікі звяртаюцца па дапамогу да туркаў. Алжыр у яго сучасных межах становіцца правінцыяй Асманскай імперыі, падзеленай на 3 бейліка: Канстанціна, Цітэры (Медэа) і Маскара (Аран). На ўзбярэжжы Алжыра квітнее пірацтва. З XVI па XVIII стагоддзі Алжыр знаходзіўся ў складзе Асманскай імперыі. У 1711 годзе дасягнутая фактычная незалежнасць ад Турцыі. У пачатку XIX стагоддзя пачынаецца французская каланізацыя. 1830 год — пачатак французскага каланізацыйнага ўварвання. Узброеная барацьба (напрыклад, паўстанне Абд ал-Кадзіра) доўжыцца ледзь не да канца XIX стагоддзя. 1848 год — Алжыр абвешчаны тэрыторыяй Францыі (Французскі Алжыр), падзелены на дэпартаменты на чале з прэфектам і ўзначальваецца французскім генерал-губернатарам.

XX стагоддзе Красавік 1940 года — падчас Другой сусветнай вайны пасля капітуляцыі Францыі перад гітлераўскай Германіяй Алжыр становіцца крыніцай сыравіны і правіянту для Германіі і Італіі. Лістапад 1942 года — у Алжыры высаджаны англа-амерыканскі дэсант. У наступе на Туніс на баку саюзнікаў прымаюць удзел і французскія войскі, у значнай ступені ўкамплектаваныя алжырцамі, мараканцамі і жыхарамі іншых французскіх калоній у Афрыцы. 1954 года — у Алжыры сфарміраваны Фронт нацыянальнага вызвалення (ФНВ).

У 1957 годзе Францыяй былі пачаты работы па будаўніцтве палігона для ядзерных выпрабаванняў у Алжыры. 3 лістапада 1959 года генерал Шарль дэ Голь выступіў з прамовай у Цэнтры вышэйшых ваенных даследаванняў. Ён заявіў, што галоўная мэта ядзернай праграмы Францыі заключаецца ў стварэнні нацыянальных ударных сіл на аснове ядзернай зброі, якая магла б быць выкарыстана ў любым пункце зямнога шара.

Распрацоўшчыкам французскай ядзернай зброі стаў Бертран Голдшміт (Bertrand Goldschmidt), які працаваў з Марыяй Кюры і ўдзельнічаў у манхэтэнскім праекце.

13 лютага 1960 года Францыя правяла першае атмасфернае ядзернае выпрабаванне на палігоне паблізу горада Рэган, правінцыя Адрар, на паўднёвым захадзе Алжыра (прыкладна 70 кілатон тратылавага эквівалента — для параўнання, у Хірасіме быў узарваны ядзерны зарад ад 13 да 18 кілатон, у Нагасакі — прыкладна ў 21 кілатону). Усяго, паводле афіцыйных звестак, Францыя зрабіла ў Алжыры 17 атамных выбухаў. Ін-Экер — палігон для французскіх 13 атамных выпрабаванняў паміж 1961 і 1966 гадамі. Паводле алжырскіх дадзеных, у некаторых раёнах каля Рэгана ўзровень радыяцыі нават цяпер нашмат перавышае дапушчальныя нормы. У далейшым, пасля вызвалення Алжыра, Францыі прыйшлося падшукваць іншы палігон. Для гэтай мэты ў 1963 годзе былі абраны атолы Муруроа і Фангатауфа ў Французскай Палінезіі.

Спецыяліст алжырскага Цэнтра атамных даследаванняў Амар Мансур (Ammar Mansouri) лічыць, што пасля абвяшчэння 18 сакавіка 1962 года Алжырам незалежнасці Францыя працягнула сакрэтныя выпрабаванні, у абмен на Эвіянскія пагадненні, паводле якіх генерал дэ Голь прызнаў незалежнасць Алжыра, і яшчэ да 40 ядзерных выбухаў былі выкананы да 1966 года, у дадатак да асноўных выпрабаванняў, але грыф сакрэтнасці з гэтых звестак дагэтуль не быў зняты.

У верасні 1959 года ўрад Францыі прызнаў права алжырцаў на самавызначэнне, аднак супраць гэтага выступілі французскія каланісты і «правыя». Двойчы арганізоўваліся буйныя антыўрадавыя мецяжы з мэтай спыніць працэс перадачы палітычнай улады мясцоваму насельніцтву. ФНВ пачынае вайну за незалежнасць, якая прывяла да вялікіх ахвяр, колькасць якіх дасягае, па розных ацэнках, ад 300 тыс. да 1 мільёна. Вялікую долю гэтага ліку складаюць мірныя жыхары. Перамоўны працэс завяршыўся падпісаннем 18 сакавіка 1962 года пагадненняў аб спыненні агню і самавызначэнні Алжыра шляхам рэферэндуму. Падчас рэферэндуму ў Алжыры яўка склала 91 %, за самавызначэнне Алжыра прагаласавала 99,7 %, а ў Францыі меркаванні падзяліліся прыкладна пароўну, разам атрымалася 64 % «за». У адпаведнасці з раней дасягнутымі дамоўленасцямі ў 1964 годзе Францыя вывела свае войскі, да 1 ліпеня 1967 года эвакуіравала ваенныя базы ў Сахары, у лютым 1968 года эвакуіравала ваенна-марскую базу ў Мерс-эль-Кебіры. Эканамічныя актывы буйных французскіх кампаній у Алжыры, паводле Эвіянскіх пагадненняў, засталіся ў іх руках, хоць маёмасць каланістаў была нацыяналізавана. Алжыр выйшаў з НАТА.

Спробы створанай у 1961 годзе ваенна-фашысцкай арганізацыі ААС () сарваць выкананне дагавораў шляхам масавага тэрору ў гарадах поспеху не мелі. Падчас рэферэндуму 1 ліпеня 1962 года пераважная большасць алжырцаў выказалася за незалежнасць, якая была неадкладна прызнаная ўрадам Францыі. Звыш мільёна еўрапейцаў і іх прыхільнікі з ліку мясцовых жыхароў у спешным парадку пакінулі краіну. Паводле вынікаў кровапралітнай вайны супраць французскіх каланіяльных войскаў у 1962 годзе Алжыр становіцца незалежнай сацыялістычнай дзяржавай.

Першы ўрад незалежнага Алжыра ўзначальвае лідар ФНВ Ахмед Бэн Бела. У 1965 годзе адбыўся ваенны пераварот, да ўлады прыходзіць Хуары Бумедзьен, міністр абароны і былы паплечнік Бэн Белы, які абвясціў курс на будаўніцтва сацыялістычнай па сутнасці, але прагматычнай па духу эканоміка-палітычнай сістэмы, з улікам алжырскай спецыфікі і без арыентацыі на якія-небудзь узоры. У краіне ўсталёўваецца аднапартыйная сістэма. У гэты перыяд адужэлі і пашырыліся сувязі паміж СССР і Алжырам, якія зарадзіліся яшчэ ў перыяд вайны за незалежнасць Алжыра, які цяпер лічыўся адным з саюзнікаў СССР, ідучым па «некапіталістычным шляху развіцця». Наступныя 25 гадоў становяцца для Алжыра перыядам параўнальнай стабільнасці.

Пасля смерці Бумедзьена разгарнулася нядоўгая барацьба паміж празаходняй і левай фракцыямі ў кіруючай партыі, і ў выніку краіну і ў 1979 годзе партыю ўзначаліў кампрамісны кандыдат, Шадлі Бенджэдзіда. У перыяд яго праўлення адбіліся ўсе эканамічныя недахопы папярэдняга прэзідэнта, і да канца 80-х краіна апынулася на мяжы эканамічнага калапсу. У 1986 і 1988 гадах мелі месца масавыя беспарадкі, выкліканыя пагаршэннем якасці жыцця, для ўтаймавання якіх прыйшлося прыцягваць войска.

У 1980-я гады адбыўся ідэалагічны паварот у рэлігійнай вобласці, алжырскае кіраўніцтва ў пошуках крыніц эканамічнай дапамогі ўзяло курс на супрацоўніцтва з кансерватыўнымі мусульманскімі краінамі, укладваючы значныя сродкі ў развіццё ісламскай інфраструктуры. Пры гэтым мясцовае духавенства ідэйна і фінансава пераарыентуецца на рэлігійныя цэнтры краін Персідскага заліва. У выніку адбываецца рэзкае ўзмацненне фундаменталісцкіх настрояў у асяроддзі духавенства і рэлігійных актывістаў. Фундаменталісты патрабавалі перабудовы грамадства па законах шарыяту і паслядоўна выступалі супраць свецкіх уладаў, абвінавачваючы іх у адыходзе ад ісламу. Ва ўмовах нарастаючага эканамічнага і палітычнага крызісу ісламісты заявілі прэтэнзіі на ўладу з мэтай пабудовы тэакратычнай дзяржавы цалкам на аснове шарыяту і запаветаў Карана.

Да канца 80-х супярэчнасці паміж прыхільнікамі свецкай улады і ісламістамі перараслі ў грамадзянскую вайну, якая скончылася разгромам фундаменталістаў. У снежні 1991 — пасля таго, як становіцца ясна, што ў выніку першага раўнда першых шматпартыйных выбараў у краіне перамогу пачынае атрымліваць Ісламскі фронт выратавання, алжырскія ваенныя адмянілі другі раўнд, прымусілі прэзідэнта краіны Шадлі Бенджэдзіда сысці ў адстаўку, усталявалі ваенны рэжым і забаранілі Ісламскі фронт выратавання. На гэта ісламісты адрэагавалі сыходам у падполле і тэрорам. Тактыка экстрэмістаў будавалася як на ўдарах па ваенна-паліцэйскіх сілах і прадстаўніках эліты, так і на запалохванні насельніцтва. Апафеозам яе стала забойства прэзідэнта краіны, Мухамеда Будзіяфа ў чэрвені 1992 года. Буйнамаштабная грамадзянская вайна доўжылася амаль дзесяцігоддзе, а асобныя інцыдэнты назіраюцца па цяперашні час. За мінулыя гады вайна забрала жыцці звыш 100 тыс. чалавек, у асноўным яны сталі ахвярамі паказальных масавых распраў і тэрарыстычных актаў ісламісцкіх груповак. Дзяржаве быў нанесены вялізны эканамічны ўрон.

Толькі жорсткая лінія ваеннага кіраўніцтва Алжыра ў 1992—1999 гадах дазволіла збіць хвалю тэрору і прымусіла экстрэмістаў пайсці на перамовы аб нацыянальным прымірэнні. Да барацьбы з экстрэмістамі шырока прыцягвалася мясцовае насельніцтва ў форме атрадаў самаабароны. Гэта абцяжарвала дзеянні экстрэмістаў на шматлікіх тэрыторыях, забяспечвала іх палітычную ізаляцыю ад грамадства і вызваляла значныя сілы войска і спецпадраздзяленняў для актыўных дзеянняў. Вялікае значэнне надавалася ўсталяванню кантролю над ісламскай інфраструктурай, паслядоўнаму выдаленню з мячэцяў радыкальных імамаў, а таксама спыненню каналаў вонкавага фінансавання, як узброенага крыла экстрэмістаў, так і іх палітычных структур.

27 красавіка 1999 года прэзідэнтам краіны быў абраны шматгадовы міністр замежных спраў краіны, вядомы палітык Абдэль Азіз Бутэфліка.

XXI стагоддзе З вясны 2001 палітычную сітуацыю ў краіне ўскладніў крызіс у Кабіліі — рэгіёне з пераважна берберскім насельніцтвам на ўсход ад сталіцы краіны. Масавыя выступы бербераў былі падушаны жандарскімі войскамі (унутраныя войскі) з прымяненнем зброі; па афіцыйных звестках, загінулі 60 чал. і параненыя 2 тыс. чал. Жорсткія рэпрэсіі ўладаў выклікалі масавыя акцыі грамадзянскага непадпарадкавання і прывялі да стварэння нефармальнага органа самакіравання берберскіх раёнаў — Каардынацыйнага савета вясковых камітэтаў Кабіліі, адным з патрабаванняў якога стала наданне берберскай мове тамазігт статусу другой (пасля арабскай) афіцыйнай мовы. Красавік 2004 года — пасля другой перамогі Абдэльазіза Бутэфлікі на прэзідэнцкіх выбарах была абвешчана частковая амністыя, паводле ўмоў якой мяцежнікам гарантавалася прабачэнне, калі яны добраахвотна здадуцца і раззброяцца.