Русі́зм — слова або выраз, запазычаныя з рускай мовы. Русізм уваходзіць у склад іншай мовы, асвойваецца ёю і становіцца элементам яе сістэмы; можа быць толькі фактам маўлення. Русізмам называюць само слова і яго асобныя структурныя элементы (гукі, словаўтваральныя марфемы і інш.). У адпаведнасці з гэтым вылучаюць русізмы лексічныя, фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя.
У беларускай мове Русізмы як запазычанні шырока прадстаўлены ў беларускай мове, што абумоўлена структурнай блізкасцю абедзвюх моў. У беларускай мове сярод запазычанняў з рускай мовы вылучаюць непасрэдна русізмы і словы, запазычаныя з іншых моў праз пасрэдніцтва рускай. Ужыванне русізмаў у маўленні абумоўлена інтэрферэнцыяй або мэтавай устаноўкай носьбіта мовы. Найчасцей русізмы назіраюцца як факты інтэрферэнцыі ў вусным маўленні беларуска-рускіх білінгваў.
Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Руская мова Катэгорыя:Беларуская мова