Дані́ла Іва́навіч Валко́віч (, в. Занёманск (Занямонск), цяпер у межах Мастоў — Валковіч, Даніла Іванавіч, НКУС. Паводле іншых звестак 1943) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія
У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Вяцкай губерні. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 супрацоўнік ВЧК — намеснік старшыні Малмыжскай павятовай камісіі Вяцкай губерні.
Член КПСС з 1918. З красавіка 1918 г. у Чырвонай Арміі, са жніўня 1920 на Заходнім фронце. Веў барацьбу з «бандытызмам» ў Бабруйскім, Мазырскім паветах. Ваяваў на Усходнім фронце супраць арміі Калчака.
З 1921 у апараце ЦК КСМБ, з 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага (г. Мінск) райкамаў, загадчык аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акруговых, Клімавіцкага, Бабруйскага раённых камітэтаў КП(б)Б.
У лютым 1934 прызначаны намеснікам наркама земляробства БССР.
Са жніўня 1934 па чэрвень 1937 другі сакратар ЦК КП(б)Б, з 30 мая па 8 верасня 1937 года старшыня СНК БССР. Член Бюро ЦК КП(б)Б з 3 жніўня па 25 кастрычніка 1937 года. Член ЦВК БССР у 1931-37.
Быў жанаты, гадаваў дзіця.
Арышт
Арыштаваны ў пачатку верасня 1937. Асуджаны 26 лістапада 1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «прыналежнасць да замежнай разведкі» да ВМП. Расстраляны.
6 верасня 1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 15, кв. 1, была арыштавана жонка Валковіча, Ганна Максімаўна (Майсееўна) Валковіч (Чарно), 1902 г. нараджэння, хатняя гаспадыня. 16 мая 1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна была асуджана як «член сям’і расстралянага здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10 кастрычніка 1956.
Бібліяграфія
Валковіч Д. І. Партыйна-арганізацыйную і палітычна-выхаваўчую работу-на ўзровень палітычных задач : Дакл. на пленуме ЦК КП(б)Б 6 крас. 1935г
Памяць
Яго імем названы вуліцы ў Гродне і Мастах.
Літаратура
Якутаў У. Змагар, працаўнік // Полымя. 1966. № 6 Яго ж. Из когорты первых бойцов // Неман. 1979. № 10 Платонаў Р. П. Беларусь у міжваенны перыяд. Мн., 2001 Протько Т. С. Становление советской тотолитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Мн., 2002 ЭГБ, т. 2.
Спасылкі Трагічны лёс Данілы Валковіча
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастах Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ