Абасіды () — дынастыя арабскіх халіфаў, заснаваная Абасам, дзядзькам прарока ісламу склад Мухамеда, які належаў у мекканскага роду хашым (хашыміты). Дынастыя Абасідаў панавала ў Багдадскім халіфаце з 750 года, пасля звяржэння дынастыі Амеядаў, да мангольскага нашэсця 1258 года.

Кіраванне халіфаў Абасідаў у Багдадзе было перыядам найбольшага росквіту сярэднявечнай мусульманскай культуры. У масавай свядомасці мусульман перыяд Абасідаў з’яўляецца сімвалам былой моцы і мусульманскага адзінства.

Гісторыя Першымі кіраўнікамі мусульманскага свету пасля арабскіх заваяванняў была дынастыя Амеядаў. Праз сто гадоў пасля ўсталявання Амеядскага халіфата, у мусульманскім свеце адбылося паўстанне, якое ўзначалілі Абасіды. Абасіды, у адрозненне ад Амеядаў былі прадстаўнікамі таго ж клана, што і Магамет, і выводзілі свой радавод ад малодшага дзядзькі прарока, чым абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на валадаранне. Пачатковым цэнтрам паўстання быў горад Мерв у Вялікім Харасане (цяпер Туркменістан). Паўстанцаў падтрымаў арабскі экспедыцыйны корпус у Мерве, а таксама неарабскія мусульмане, якіх называлі мавалі, і якія лічыліся людзьмі другога гатунку пры Амеядах.

Дзякуючы паўстанню Абу Мусліма і пры падтрымцы іранскага роду Бармакідаў ва ўсходніх абласцях Халіфата, Абасіды 749 годзе захапілі Паўднёвы Ірак, а затым і ўладу ў Халіфаце, абвясціўшы сябе халіфамі. Сталіца Халіфата была перанесена з горада Дамаск (Сірыя) спачатку ў Анбар, затым 762 года ў Багдад (Ірак).

Абасіды спрыялі ўмацаванню феадальных адносін і развіццю ўнутранага і знешняга гандлю, рамёстваў. Частку сваёй улады халіфы дэлегавалі візірам, павялічыўся таксама аўтарытэт мясцовых эміраў. Узрасла таксама роля неарабскіх мусульман у халіфаце. Абасіды значнай меры абапіраліся на персідскую бюракратыю. Пік найбольшага росквіту халіфата прыйшоўся на кіраванне Гарун аль-Рашыда (кіраваў 813—833) і Эль-Мамуна.

Самым знакамітым валадаром з дынастыі Абасідаў быў пяты халіф Гарун ар-Рашыд. З 791 па 806 год ён вёў працяглую вайну з Візантыйскай імперыяй і атрымаў у ёй перамогу. Некаторыя часткі імперыі спрабавалі здабыць незалежнасць, і Гарун ар-Рашыд здушыў гэтыя спробы. Нягледзячы на войны, ён знаходзіў час на падтрымку асветы і мастацтва, якое зведала ўплыў персідскага, грэчаскага, арабскага і індыйскага стыляў. Багдад стаў сусветным цэнтрам астраноміі, матэматыкі, геаграфіі, медыцыны, правазнаўства і філасофіі. Жыццё багдадскага халіфскага палаца апяваецца ў цыкле «Тысяча і адна ноч».

У перыяд «залатога веку» ў Багдадзе быў заснаваны Дом Мудрасці, які ставіў сваёй мэтай сабраць і перавесці на арабскую мову ўсе веды свету. Дзякуючы Дому Мудрасці арабы сабралі значную колькасць навуковых твораў антычнасці.

Пазней дынастыя страціла ранейшую ўладу, і халіфы былі толькі рэлігійнымі лідарамі мусульман, фактычную ўладу здзяйснялі везіры (міністры). Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала шматлікія народныя паўстання супраць Абасідаў. У выніку гэтага дынастыя Абасідаў у 9 стагоддзі была саслаблена. Канчаткова яна была знішчана мангольскім нашэсцем 1258 года. Багдад быў спалены арміяй мангольскага палкаводца Хулагу-хана, а халіфат перастаў існаваць.

У 1261 годзе егіпецкі султан Бейбарс для надання сваёй уладзе рэлігійнага аўтарытэту запрасіў у Каір аднаго з выжылых Абасідаў, абвясціўшы яго халіфам, але ў Егіпце Абасіды ўжо не мелі рэальнай улады. Пасля заваявання Егіпта туркамі 1517 годзе асманскі султан Селім I перавёз у Стамбул апошняга халіфа Мутавакіла, які, паводле легенды, нібыта перадаў асманскім султанам свае правы на Халіфат.

Халіфы Халіфы Абасідскай дынастыі і гады іх уладарства:

Абу-ль-Абас ас-Сафах 750—754 Мансур 754—775 Махдзі 775—785 Хадзі 785—785 Гарун-ар-Рашыд 786—809 Амін 809—813 Мамун 813—833 Мутасім 833—842 Васік 842—847 Мутавакіль 847—861 Мунтасір 861—862 Мустаін 862—866 Мутаз 866—869 Мухтадзі 869—870 Мутамід 870—892 Мутадзід 892—902 Муктафі 902—908 Муктадзір 908—932 Кахір 932—934 Радзі 934—940 Мутакі 940—944 Мустакфі 944—946 Муці 946—974 Таі 974—991 Кадзір 991—1031 Каім 1031—1075 Муктадзі 1075—1094 Мустазхір 1094—1118 Мустаршыд 1118—1135 Рашыд 1135—1136 Муктафі 1136—1160 Мустанджыд 1160—1170 Мустадзі 1170—1180 Насір 1180—1225 Захір 1225—1226 Мустансір 1226—1242 Мустасім 1242—1258

Гл. таксама Абасідскі халіфат

Літаратура Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985. Ислам. Словарь атеиста. Москва, 1988, стор. 23. ISBN 5-250-00125-4 История стран Азии и Африки в средние века, М., 1968, ч. 2, гл. 8. Бартольд В. В., Сочинения, т. 6, М., 1966, с. 15-78. Бартольд В. В., Халиф и султан, «Мир ислама», 1912, т. 1. Беляев Е. А., Арабы, ислам и арабский халифат, М., 1965. Крымский А., История арабов и арабской литературы., ч. 2, М., 1911. Заходер Б. Н., История восточного средневековья (Халифат и Ближний Восток), M., 1944. Лэн-Пуль С., Мусульманские династии, пер. с англ., СПБ, 1899. Медников Н. A., Палестина от завоевания ее арабами до крестовых походов., (т. 1-4), СПБ, 1897—1903. Мюллер А., История ислама, пер. с нем., т. 2-3, СПБ, 1895—1896. Якубовский А. Ю., Ирак на грани VIII—IX веков в кн.: Труды Первой сессии арабистов 14-17 июня 1935 г., М.-Л., 1937. Якубовский А. Ю., Об испольных арендах в Ираке в VIII в., «СВ», 1947, No 4. Hitti P. K., History of the Arabs, 8 ed., L., 1964. Abbāsides, Encyclopedie de L’lslam, 2 ed., t. I, P.—Leiden, 1960. Annales quos scripsit Abu Djafar Mohammed ibn Djarir at-Tabari Cum aliis éd. M. J. de Goeje, ser. 1-3, Lugd. Bat., 1879—1898. The eclipse of the Abbasid caliphate. Original caronicles of the fourth Islamic century. Ed., transl. and elucidated by H. P. Amedroz and D. S. Margoliouth, v. 1-7, Oxf., 1920—1921. Abou Yousof Ya’koub, Le livre de l’impôt foncier, trad. par E. Fagnan, P., 1921. Taxation in Islam. Ed., transi. and provided with intr. and not. by A. Ben Shemesh, n. 1 — Yahya Ben Adam’s Kitab al Kharaj, Leiden, 1958. Weil G., Geschichte der Chalifen, Bd 1-5, Mannheim, 1846—1862. Muir W., The Caliphate, its rise, decline and fall, Edinb. 1924. Arnold T. W., The Caliphate, Oxf., 1924. Le Strange G., Baghdad during the Abbasid caliphate, L., 1900. Kremer A. von, Kulturgeschichte des Orients unter den Chalifen, Bd 1-2, W., 1875-77.

Катэгорыя:Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў Катэгорыя:Арабскі халіфат