Яўге́н Канстанці́навіч Ані́шчанка () — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).

Даследаваў гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай і іншыя тэмы па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стст. З’яўляецца аўтарам 27 кніг і больш за 400 навуковых артыкулаў, у тым ліку ў часопісах «Беларускі гістарычны часопіс», «Полымя»Супрацоўнікаў кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БДМУ. (рус.). Адзін з аўтараў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, Мн. : Беларусь, 1994), «Гісторыя сялянства Беларусі» (Т. 1, Мн. : Беларуская навука, 1997). Адзін з арганізатараў ГА «Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў».

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і агранома і калгасніцы. Пасля шасці класаў васьмігадовай школы ў вёсцы Бранцава скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, клас жывапісу разам з вядомымі мастакамі Аляксандрам Ісачовым і Андрэем Смаляком (1968—1972), затым — на выдатна гістарычны факультэт БДУ (1973—1978).

Пасля двухгадовай службы камандзірам узвода ва Узброеных Сілах СССР, працаваў у Мінску настаўнікам у СШ № 43, 73 і 116 (1981—1983), выкладчыкам у Мінскім інстытуце культуры (1983—1985).

З 1985 года — у Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1991 года — НАН Беларусі): у 1985—1986 гадах — старшы лабарант, у 1986—1989 гадах — аспірант, у 1989—1992 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1992—1993 гадах — навуковы супрацоўнік, у 1993—2007 гадах — старшы навуковы супрацоўнік. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Земельные отношения в Восточной Белоруссии во второй половине XVIII — начале XIX вв.» (навуковы кіраўнік В. І. Мялешка).

У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай», якая, аднак, не была зацверджана ВАК РБЯўген Анішчанка: «За Каваленем Інстытут гісторыі ператварыўся ў магілу» — артыкул на сайце газеты «Наша Ніва».

19 лютага 2007 года атэстацыйная камісія Інстытута гісторыі прызнала, што Анішчанка не адпавядае пасадзе старшэйшага навуковага супрацоўніка, якую ён займаў: яму было ўказана на адсутнасць рэцэнзій на публікацыі калег і слабую прэзентацыю вынікаў сваіх даследаванняў на навуковых канферэнцыях. На наступны дзень вучоны падаў заяву аб звальненні з Інстытута, таму што па выніках атэстацыі яму не было прапанавана ні выправіць недахопы ў працы, ні перавесціся на іншую пасаду. На думку Анішчанкі, сапраўднай прычынай такога рашэння атэстацыйнай камісіяй у адносінах да яго з’яўляліся тэматыка і вынікі яго даследаванняў, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, адкрытая крытыка з яго боку палітыкі кіраўніцтва Інстытута, накіраванай на ліквідацыю рэшткаў акадэмічных свабод, а таксама яго актыўная грамадзянская і прафесійная пазіцыя.

Пасля звальнення Яўген Анішчанка ў 2009—2010 гадах працаваў дворнікам (сцвярджаў, што праз грамадскі рэзананс, звязаны з яго звальненнем, яго не бралі нават настаўнікам у школуГарачка Г. Беспрацоўны гісторык // Беларуская служба Польскага радыё для замежжа. — 01.03.2007). У 2007—2009 гадах быў галоўным архівістам і вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у 2010—2013 гадах працаваў на пасадзе дацэнта кафедры права і паліталогіі ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтваКорзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник. — Мн. : Белорусская наука, 2007. — С. 14; Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — С. 111, 371, 386, 391.. З 2013 года працаваў выкладчыкам гісторыі медыцыны на пасадзе дацэнта кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Памёр 16 мая 2021 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі.

Сям’я Жонка (трэцяя) Аліна Ажгірэй, дзеці Дзяніс і Аляксандр.

Бібліяграфія

Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я. К. Анішчанка. — Мн. : Хурсік, 2003. — 470 с. Анішчанка, Я. К. Палітычная гісторыя у часы падзелу Рэчы Паспалітай : Доктарская дысертацыя / Я. К. Анішчанка. — Мн. : Хурсік, 2006. — 256 с. Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мн. : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — 2008. — 532 с. Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мн. : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 5: Абывацелі правінцыі: Інструкцыі шляхецкіх сеймікаў беларускіх земляў ВКЛ (Літоўская правінцыя). Зб. дакум. — 2009. — 532 с. Анищенко, Е. К. Шляхта Мстиславского воеводства: Список XVIII ст. / Е. К. Анищенко. — Мн. : В. Хурсик, 2013. — 308 с. ISBN 978-985-7025-01-5 Анищенко, Е. К. Шляхта Речицкого повета. Список XVIII ст. — Мн. : В. Хурсик, 2014. — 230 с.

Крыніцы

Літаратура Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Мн. : Белорусская наука. — 2007.

Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19