Кірыяк з Анконы (поўнае імя — Cyriacus de Pizzicolli; 1391, Анкона — пасля 1449, Крэмона) — адзін з гуманістаў эпохі італьянскага Адраджэння.

Ён быў першы, хто ажыццявіў падарожжы па краінах класічнага свету з мэтай навуковых пошукаў.

Сучаснікі называлі яго «бацька старажытнасці»; сёння ён лічыцца адным з заснавальнікаў археалогіі. Ён сабраў ўзоры і археалагічныя помнікі ва ўсіх краінах усходняга Міжземнамор'я, падрабязна апісаў у сваіх кнігах убачаныя славутасці і зарысаваў шэраг старажытных надпісаў.

Катэгорыя:Археолагі Італіі