Віленскі саміт Усходняга партнёрства — двухдзённы саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», які адбыўся 28 — 29 лістапада 2013 года ў Вільні у Палацы кіраўнікоў.

Гісторыя У саміце прынялі ўдзел усе лідары краін «Усходняга партнёрства»: прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Арменіі Серж Саргсян, Грузіі Георгій Маргвелашвілі, прэм’ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Еўрапейскі Саюз прадстаўлялі: прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампёй, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, камісары ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле і гандлю Карэл дэ Гюхт.

Падчас саміту Грузія і Малдова парафіравалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС . Тут жа прадугледжвалася падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі і Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай, аднак за тыдзень да саміту ўкраінскі ўрад прыпыніў працэс падрыхтоўкі да падпісання. Таксама адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС Азербайджан.

Старшыня Еўракамісіі Барозу адпрэчыў прапанову прэзідэнта Украіны Януковіча аб ўдзеле Расіі ў перамовах Украіны з Еўрасаюзам, а Марцін Шульц заявіў, што дагавор з Украінай можа быць падпісаны з наступным прэзідэнтам. Гаспадыня саміту прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не хавала свайго расчаравання і заняла цвёрдую пазіцыю: «Ніякіх здзелак ці змоў з украінскім кіраўніцтвам ЕС дакладна практыкавацца не будзе»Фінал Вільнюскага саміту: строгія ацэнкі ў адрас Украіны і Расіі.

Удзельнікі саміту прынялі Віленскую дэкларацыю, заклікаўшы постсавецкія дзяржавы Усходняй Еўропы і Закаўказзя да правядзення шырэйшых дэмакратычных і эканамічных рэформаў, а таксама заклікаўшы Расію паважаць выбар гэтых краін у інтарэсах еўрапейскай інтэграцыі.

Еўрапейская камісія па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства прапанавала бязвізавы ўезд у Шэнгенскую зону грамадзянам Малдовы ў сувязі з тым, што Урад Малдовы паспяхова выканаў усе крытэрыі плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму.

Крыніцы

Спасылкі Сёння пачынаецца саміт «Усходняе партнёрства» ў Вільнюсе Хроніка «Усходняга партнёрства» Надзеі і інтрыгі саміту

Катэгорыя:2013 год у палітыцы Катэгорыя:Знешняя палітыка Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Міжнародныя канферэнцыі