Альпійская балада — аднаактовы балет Яўгена Глебава, пастаўлены ў 1967 годзе Беларускім дзяржаўным тэтрам оперы і балетаАльпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 пад кіраўніцтвам дырыжора Г. Н. Дугашава.
Гісторыя стварэння Балет заснаваны на аднайменнай аповесці Васіля Быкава.
Лібрэта было напісана вядомай балерынай і педагогам Раісай Чарахоўскай. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброўБыков В. Долгая дорога домой. — М.: АСТ; Мн.: Харвест, 2005. — С. 216..
У 1966-м Глебаў стварыў партытуру. А ў наступным годзе балет быў увасоблены на акадэмічнай сцэне харэографам Атарам Дадышкіліяні.
Пастаноўка распавядае пра Джулію і Івана, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны збягаюць з канцлагера.
Сцэнаграфіяй займаўся мастак Яўген Чамадураў.
Акцёры Джулія — Вольга Лапо, Клара Малышава, Аляўціна Карзянкова, Марына Пятрова, Людміла Цярэнцьева Іван Цярэшка — Віктар Саркісьян, Леанід Чахоўскі, Мікалай Грышчанка і Сяргей Пясцехін
Іншыя пастаноўкі
У 1972 годзе ставіўся харэографам Атарам Дадзішкіліяні ў .
Уплыў на культуру
Пасля стварэння балету Яўген Глебаў на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“».
Спектакль магутна прагучаў на сваіх першых паказах, а потым «пражыў» доўгае і шчаслівае «жыццё». Рэдка здараецца, каб нацыянальны балетны твор не адно дзесяцігоддзе трымаўся на сцэне і прайшоў больш за 100 разоў.
Узнагароды
У 1968 годзе музыка балета «Альпійская балада» ўдастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у адзначэнне 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 годаТворческий портрет .
Спасылкі
Альпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 Трагічная экспрэсія «Балады…»
Катэгорыя:Балет у Беларусі