Э́ру Ілу́ватар () — найвышэйшая сутнасць у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна. Прадстаўлены ў «Сільмарыліёне» як стваральнік усяго існага. На выдуманай Толкінам эльфійскай мове квэнья Эру азначае «Адзін» або «Той, што Адзіны»The Silmarillion, p. 329; корань эр азначае «адзін» або «адзіны» (с. 358), а Ілуватар сімвалізуе «Айца ўсяго»The Silmarillion, p. 336; ад ілувэ («усё, цэлае», с. 360) і атар («айцец», с. 356).. Гэтымі імёнамі персанаж называецца як паасобку, так і разам (Эру Ілуватар).

Спасылкі Эру Ілуватар у вікі-энцыклапедыі «Уладара Пярсцёнкаў»

Катэгорыя:Персанажы Серадзем’я Катэгорыя:Персанажы-багі Катэгорыя:Сільмарыліян