Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў (сапраўднае прозвішча Шэйнфінкель, партыйныя псеўданімы Лёва, Канстанцінаў; , г. Херсон — , Нерва, каля Генуі, Італія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага камітэту РСДРП(б).

Біяграфія

Сям’я Нарадзіўся ў сям’і сельскагаспадарчага арандатара, яўрэй. Брат Героя Працы .

Раннія гады

У 1892 годзе паступіў у Херсонскае сельскагаспадарчае вучылішча, якое не скончыў. З 1898 па 1899 працаваў у губернскім статыстычным упраўленні.

У 1902 выехаў за мяжу: спачатку ў Берлін, потым у Берн), дзе ўстанаўлівае сувязі з рэдакцыяй газеты «» і знаёміцца з У. І. Леніным.

З 1903 года стаў членам РСДРП і вярнуўся ў Расійскую імперыю, спачатку ў Кіеў, потым пераехаў у Гомель. Вёў працу ў Гомелі па стварэнні і аб’яднанні сацыял-дэмакратычных арганізацый Палескага раёна. З 1904 года старшыня Палескага камітэту РСДРП(б), які ахопліваў сваім уплывам частку Магілёўскай, Чарнігаўскую і Палтаўскую губерні. Дэлегат у 1905 годзе.

Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905-7 гадоў.

У пачатку 1906 рэдактар сацыял-дэмакратычнай газеты «Труд» у Гомелі.

Як агент ЦК РСДРП адпраўлены на поўдзень Расійскай імперыі ва Украіну. Працаваў у Адэсе і Екацярынаславе. У 1907 Ваенны суд прысудзіў да спасылкі на вечнае пасяленне ва Усходнюю Сібір у Іркуцку. Праз тыдзень уцёк. У 1908 збег за мяжу ў Вену.

За мяжой Працаваў у Парыжскай бальшавіцкай групе, у 1911 годзе быў адным з лектараў , у тым жа годзе на нарадзе членаў ЦК бальшавікоў быў абраны ў склад Тэхнічнай камісіі, якая павінна была выконваць функцыі распушчанага Замежнага бюро ЦК.

У 1911 годзе далучыўся ў Францыі да «прымірэнцаў» і адышоў ад бальшавікоў.

Вярнуўся ў Расію пасля Лютаўскай рэвалюцыі і ў 1917 годзе на разам з «» быў прыняты ў партыю бальшавікоў. Працаваў у Петраградскай харчовай управе.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года член калегіі РСФСР, потым — член Усерасійскай эвакуацыйнай камісіі.

З 19 чэрвеня па 17 снежня 1919 года член РВС , з 1921 — наркам харчавання Украінскай ССР, а потым Украінскай ССР.

У 1922—1924 гадах па рэкамендацыі У. І. Леніна прызначаны РСФСР і намеснікам наркама фінансаў СССР. Адзін з кіраўнікоў .

З 1924 года намеснік старшыні і кандыдат у члены ЦК РКП(б). Член , ЦВК СССР.

Цяжка хварэў, але адмаўляўся ад лячэння і ў лютым 1924 Саўнаркам СССР спецыяльнай пастановай накіраваў яго на лячэнне. Але было ўжо позна. Памёр у г. Нерва, паблізу Генуі ў Італіі.

Урна з прахам пахавана на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.

Памяць 10 лістапада 1925 года астановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР быў заснаваны фонд імя М. К. УладзіміраваПостановление СНК СССР от 10.11.1925 «Об учреждении фонда имени М. К. Владимирова» . Ліквідаваны ў 1980 годзеПостановление Совмина СССР от 26.06.1980 N 527 «О внебюджетных средствах учреждений, состоящих на государственном бюджете СССР» Яго імем у 1928 годзе ў Маскве названы праезд (былы Юшкоў завулак). У 1992 годзе праезд перайменаваны ў . Яго імя носяць вуліцы ў ГомеліВладимирова улица // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 122.Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 17., Херсоне.

Літаратура Кульчицький С. В. Історія одного законопроекту. «Наука і суспільство», 1988, № 2. Москва. Энциклопедия. 1980 г. Абрамов Алексей. У Кремлёвской стены. — М., Политиздат, 1988. ISBN 5-250-00071-1

Спасылкі Інститут історії України НАН України Довідник з історії Компартії та Радянського Союзу

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Народныя камісары фінансаў РСФСР Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены УЦВК Катэгорыя:Постаці Украінскай ССР Катэгорыя:Міністры СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Дэлегаты III з’езда РСДРП